20 красавiка 2024, Субота, 7:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Віцебску гарэў цэх дрэваапрацоўчага прадпрыемства

7
У Віцебску гарэў цэх дрэваапрацоўчага прадпрыемства

Пажар тушыла «аўтаматыка», пажарная брыгада прадпрыемства і гарадской МНС.

Узгаранне адбылося ўвечары ў сераду, 19 чэрвеня, інфармуюць у прэс-службе МНС. Прыкладна а 20.00 гадзіне віцебскім выратавальнікам паступіла паведамленне пра пажар на «Віцебскдрэве». Гарэў адзін з цэхаў прадпрыемства. Там спрацавала пажарная сігналізацыя, паступіў сігнал на «Маланку» - дыспетчару сектара маніторынгу.

- Таксама спрацавала ўсталяваная ў цэху «аўтаматыка» - устаноўка пеннага пажаратушэння, - растлумачылі ў прэс-службе.

Далей да месца здарэння прыбыла пажарная брыгада прадпрыемствы, яны ўбачылі задымленне, пачалі тушыць пажар. Да гэтага моманту людзі з цэха - усяго 15 чалавек ужо паспелі эвакуіравацца. Праз пару хвілін на дапамогу падаспелі віцебскія МНСаўцы. Сумеснымі намаганнямі было лакалізавана і ліквідавана ўзгаранне.

- Гарэў прэс, які вырабляе пліты МДФ і ХДФ. Хутчэй за ўсё, загарэўся прэсоўшчык, які апускаецца на драўнянавалакністы дыван. Праз збой электронікі механізм захрас, валакно дывана стала награвацца і ўспыхнула, - папярэдне мяркуюць у МНС.

Пажар пашкодзіў абсталяванне і 10 метраў паветравода выцяжной вентыляцыі. Прычына ўзгарання яшчэ высвятляецца.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках