18 красавiка 2024, Чацвер, 19:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уладзіслаў Калячонак: Мая галоўная мара і мэта - выйграць Кубак Стэнлі

Уладзіслаў Калячонак: Мая галоўная мара і мэта - выйграць Кубак Стэнлі
УЛАДЗІСЛАЎ КАЛЯЧОНАК

Беларускі абаронца падзяліўся меркаваннем пра драфт НХЛ.

Беларускі абаронца Уладзіслаў Колячонок падзяліўся меркаваннем пра драфт НХЛ. Паводле розных ацэнкак экспэртаў і скаўтаў яго выберуць у 1-2 раўндзе. Драфт адбудзецца 21-22 чэрвеня ў Ванкуверы.

«У кастрычніку я быў абмяняны з «Лондана» у «Флінт», і гэта стала для мяне сапраўдным выклікам, - сказаў беларус. - Сігналам пра тое, што трэба развівацца. Я шмат працаваў і ў «Лондане», але калі адбываецца абмен, ты становішся галодным да асабістых вынікаў, да галоў.

Па праўдзе, трапленне на драфт НХЛ нельга назваць сваёй галоўнай мэтай. Я ніколі не ўспрымаў яго як нейкую мару. Мая галоўная мара і мэта - выйграць Кубак Стэнлі», - прыводзіць словы Калячонка hockey.by са спасылкай афіцыйны твітэр OHL.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках