19 красавiка 2024, Пятніца, 5:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ва Украіне Зяленскі скасаваў 159 прэзідэнцкіх указаў сваіх папярэднікаў

62
Ва Украіне Зяленскі скасаваў 159 прэзідэнцкіх указаў сваіх папярэднікаў
УЛАДЗІМІР ЗЯЛЕНСКІ
ФОТА: GETTY IMAGES

Прэзідэнт Украіны заявіў, што ўказы ўмешваліся ў эканоміку краіны.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падпісаў два ўказы аб прызнанні страціўшымі дзеянне 159 указаў, выдадзеных першымі трыма прэзідэнтамі Леанідам Краўчуком, Леанідам Кучмам, Віктарам Юшчанкам і экс-прэзідэнтам Украіны Віктарам Януковічам.

Адпаведныя ўказы №418/2019 і №419/2019 быў падпісаны ў чацвер, паведамляе «Інтэрфакс».

Раннія ўказы (1991-2001 гг) носяць амаль выключна эканамічны характар, пазнейшыя (пераважна 2011-2013 гг) - адміністрацыйныя, датычацца раздзелаў аб розных установах.

Таксама касуюцца асобныя палажэнні і пункты яшчэ 31 указа, у тым ліку касуюцца асобныя абзацы і пункты ўказаў пра змены ў іншыя ўказы.

Пераважная большасць указаў, якія касуюцца, выдадзеныя ў гады прэзідэнцтва Кучмы і Януковіча. Касуюцца толькі 8 указаў, выдадзеных Краўчуком у 1991-1994 годзе і адзін - Юшчанкі ў 2005 годзе. Пад скасаванне не падпадае ніводзін з указаў, выдадзеных пятым прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам - толькі адзін з артыкулаў ягонага ўказа аб Генштабе УСУ.

Як паведамляе «Гордон», Уладзімір Зяленскі падчас сустрэчы з прадстаўнікамі бізнэсу на форуме «Дыялог улады і бізнэсу» заявіў, што Адміністрацыя прэзідэнта Украіны паслядоўна выконвае абяцанне «менш дзяржавы ў эканоміцы».

«Мы правялі поўную інвентарызацыю ўказаў прэзідэнта. Тое, што немагчыма было вынесці, гэта ўказы, якія ўмешваюцца ў эканоміку. Сёння яны скасаваныя. Гаворка ідзе пра драконаўскія штрафы за парушэнне касавай дысцыпліны, абмежаванні для ўстанаўлення натарыусамі ўзроўню коштаў сваіх паслуг, забарона выкарыстання тканін замежнай вытворчасці для вырабу школьнай формы - усё гэта ўжо гісторыя», - заявіў ён.

Прэзідэнт Украіны запэўніў, што зробленыя толькі першыя крокі ў гэтым кірунку і ягоная каманда ведае, што рабіць з рэгуляваннем.

«Далей пазітыўных зменаў, я ўпэўнены, будзе нашмат больш», - падкрэсліў Зяленскі.

Напісаць каментар 62

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках