20 красавiка 2024, Субота, 10:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Якім будзе надвор'е на выходных

1
Якім будзе надвор'е на выходных

Прагноз надвор'я ў Беларусі на 21 - 23 чэрвеня.

21 чэрвеня надвор'е ў Беларусі ўначы вызначацьме вобласць паніжанага атмасфернага ціску, раніцай і ўдзень актыўны франтальны раздзел, які перамяшчаецца з Заходняй Еўропы. Чакаецца воблачна з прасвятленнямі, паведамляе Гідрамет.

Уначы месцамі, раніцай і ўдзень на большай частцы тэрыторыі рэспублікі кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Удзень у асобных раёнах моцныя ліўні, град. Вецер пераменных кірункаў сярэдні, пры навальніцах парывісты, удзень месцамі шквалістае ўзмацненне ветру. Тэмпература паветра мінімальная ўначы +17..+22°С, месцамі +12..+16°С, максімальная ў сярэдзіне дня +25..+30°С, у паўднёвай палове паветра прагрэецца да +31..+34°С. Атмасферны ціск істотна не зменіцца.

22-23 чэрвеня надвор'е ў краіне будуць вызначаць у асноўным маларухомыя атмасферныя франты і цёплая паветраная маса.

22 чэрвеня чакаецца воблачна з прасвятленнямі. На большай частцы тэрыторыі рэспублікі кароткачасовыя дажджы, удзень у асобных раёнах моцныя дажджы. Месцамі навальніцы. Вецер пераменных кірункаў сярэдні, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра ўначы +15..+21°С, удзень +20..+27°С, месцамі, пераважна на паўднёвым усходзе +28..+33°С.

23 чэрвеня чакаецца пераменная воблачнасць. Пераважна ў паўднёва-ўсходняй палове кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Вецер паўночнай чвэрці сярэдні, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра ўначы ад +11°С на паўночным захадзе да +20°С на паўднёвым усходзе, удзень +19..+26°С, на паўднёвым усходзе +27..+31°С.

У найбліжэйшыя дні на большай частцы тэрыторыі краіны захаваецца высокая пажаранебяспека. Будзьце асцярожныя з агнём.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках