25 красавiка 2024, Чацвер, 19:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стрыт-арт у Берасці: Таямнічая рука накрэсліла прысуд Лукашэнку

37
Стрыт-арт у Берасці: Таямнічая рука накрэсліла прысуд Лукашэнку

У Берасці з'явілася графіці на біблейскі сюжэт.

Каля цэнтральнай магістралі горада Берасця - вуліцы Маскоўскай - быў размешчаны стрыт-арт на тэму вядомай карціны Рэмбрандта «Пір Валтасара». Пра гэта паведаміў чытач сайта Сharter97.org з Берасця:

«Старая гісторыя пра ўладара, які патануў у баляваннях, калі ягоная ўлада вісіць на валаску, як ніколі актуальная для Беларусі. Апошнім часам мы назіраем цэлы каскад такіх баляванняў дыктатарскай верхавіны, ад разнастайных пампезных будоўляў, парадаў, да мутных спартовых «святаў». Мішура гэтых гулянняў выклікае ў самога Лукашэнкі і ягоных дармаедаў думку пра сваю бяспеку і непахіснасць сваёй улады. Але, як і тысячы гадоў таму, прысуд Гісторыі ім вынесены і вогненныя словы ўжо палымнеюць на сценах іх палацаў», - напісаў чытач з Берасця.

Cюжэтам для карціны Рэмбрандта стала гісторыя з біблейскай кнігі Данііла. Падчас балю вавілонскага цара Валтасара таямнічая рука накрэсліла словы «Мэнэ, тэкэл, фарэс». Цар Вавілона звярнуўся па тлумачэнні да мудраца Данііла:

«Вось і разгадка слоў: мэнэ - вылічыў Бог царства тваё і паклаў канец яму; Тэкел - ты ўзважаны на вагах і важыш вельмі мала; Фарэс - падзеленае царства тваё і аддадзенае Мідзянам і Персам», - растлумачыў словы Данііл. У тую ж ноч, як кажа Біблія, вавілонскі цар быў забіты войскамі персідскага цара Кіра.

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках