29 сакавiка 2024, Пятніца, 12:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі фермеры клічуць людзей на палеткі ратаваць ураджай трускалак

19
У Беларусі фермеры клічуць людзей на палеткі ратаваць ураджай трускалак
ФОТА: АКСАНА БРОВАЧ/KP.BY

Каб ягады не гнілі на полі, людзям прапануюць набраць трускалак для сябе.

У Беларусі гэтым летам здарыўся сапраўдны клубнічны бум, піша kp.by. Вырошчванне гэтай ягады стала папулярным сярод фермераў і ўладальнікаў асабістых падсобных гаспадарак. Плюс не падвяло надвор'е - і ўраджай перасягнуў усе чаканні: рызыкуе стаць самым вялікім за апошнія пяць гадоў!

У выніку кошт ягад знізіўся, а чаканні тых, хто хацеў на клубніцах зарабіць, не апраўдаліся. У пікавы момант буйныя і прыгожыя клубніцы на рынку ў Дварцы аддавалі перакупшчыкам па 30 капеек за кіло! Столькі цяпер даюць за кілаграм дробных або мятых трускалак, якія ідуць на прамысловую перапрацоўку ў бочку «Белкаапсаюза» - на пладова-ягаднае віно.

ФОТА: АКСАНА БРОВАЧ

- У людзей гектары трускалак. Яны наймаюць памочнікаў для таго, каб гэтыя ягады сабраць. Кошт гадзіны працы на полі вагаецца ад 3 да 4,5 рублёў. Чалавек у стане выбраць за гадзіну 12, максімум 18 кг. Сабекошт тавару ўжо 30 капеек. Заплацілі людзям па 30, прыехалі здалі па 20 капеек. Вядома, абураліся! Шмат хто казаў: усё, ніякіх клубніц, зааром - і лепш бульбу пасадзім, - тлумачыць незадаволенасць вяскоўцаў Ігар Пракаповіч, дырэктар клубнічнага рынка ў Дварцы Лунінецкага раёна.

ФОТА: АКСАНА БРОВАЧ

Зацікаўленыя арганізацыі тут жа зрабілі справаздачу, што нарыхтоўка ягад ідзе поўным ходам. Толькі ў Дварцы за два тыдні прынялі 1,2 тысячы тон ягад. А ўсяго ў краіне - блізу 800 тон. Маларыцкі кансервавы камбінат ужо купіў 80% ад патрэбнай колькасці ягад коштам 65 капеек за кілаграм. Гэтыя клубніцы пойдуць на дзіцячае харчаванне. Акрамя гэтага трускалкі з Берасцейскай вобласці вязуць у маразільны тунэль у Іванаўскае райспажыўтаварыства, каб захаваць ягады да міжсезоння. Там ужо захоўваецца амаль 5 тон клубніц. Частка ягад сышла на экспарт у Расею, хоць там ёсць і свае, краснадарскія клубніцы.

САБРАЦЬ ЯГАДЫ НА ПОЛІ МОЖНА ЗА 1 РУБЕЛЬ

Але ягады не заканчваюцца! Тыдзень таму па гарадскіх вайбер-чатах у Берасці стала распаўсюджвацца такое паведамленне:

«Фермерская гаспадарка не паспявае прыбіраць трускалкі, таму прапануе ўсім ахвочым сабраць іх для сябе коштам 1 руб/кг. Клубніцы не дробныя, смачныя, саспелыя. Тару мець сваю!»

Выявілася, да сябе на поле запрасіў фермер Мікалай Шуляк з Берасцейскага раёна. Еўрапейскі падыход выратаваў сітуацыю: фермер развязаў праблему з уборкай ураджаю і збытам, а людзі за прымальны кошт набылі свежыя і моцныя трускалкі з градкі.

- Мы паклікалі людзей, каб клубніцы не прападалі на палетках. Гэта хоць нейкае выйсце, каб вярнуць выдаткі. Першыя чатыры дні, як мы далі аб'яву, людзі ехалі масава. Тыдзень таму па 50 чалавек на дзень прыязджала! За дзень збіралі 800 - 900 кг. У нас два гектары трускалак, і яшчэ менш чвэрці поля засталося. Цяпер ягады самыя смачныя, што называецца, у агні, але народ, мабыць, ужо наеўся, набраўся, - распавядаюць у фермерскай гаспадарцы Шуляка.

Клічуць людзей на дапамогу і іншыя фермеры - бракуе людзей для ўборкі ўраджаю ў Драгічынскім, Лунінецкім, Пружанскім раёнах. Тым часам ужо паспелі клубніцы на поўначы краіны - у Віцебскай вобласці. А на падыходзе - чарніцы...

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках