28 сакавiка 2024, Чацвер, 12:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Казахстан гатовы пастаўляць нафтапрадукты ў Беларусь, але пры адной умове

12
Казахстан гатовы пастаўляць нафтапрадукты ў Беларусь, але пры адной умове

Кіраўнік Мінэнэрга Казахстана распавёў пра магчымую ўгоду.

Казахстан адкрые экспарт свайго бензіну ў Беларусь і Кыргызстан пасля падпісання пагаднення, якое забараняе рээкспарт казахстанскіх нафтапрадуктаў, паведаміў кіраўнік Мінэнерга Казахстана Канат Базумбаев. Пра гэта піша «Інтэрфакс».

«Нашы партнёры з ЕАЭС - Беларусь, Кыргызстан выказалі намер таксама, каб мы пастаўлялі нафту і нафтапрадукты ў гэтыя краіны. Мы паставілі свае жорсткія ўмовы - без падпісання адпаведнага пагаднення аб немагчымасці рээкспарту потым гэтай прадукцыі (экспартаваць не будзем)», - сказаў Базумбаеў на справаздачнай сустрэчы перад насельніцтвам у чацвер.

«Таму што мы будзем пастаўляць сваю прадукцыю бязмытна, (...) каб потым не было нядобрасумленнай канкурэнцыі. І мы спадзяемся, што гэтыя перамовы пройдуць паспяхова з гэтымі краінамі», - дадаў ён.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках