23 красавiка 2024, aўторак, 9:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На адцінку «Дружбы» з Беларусі ў Польшчу зафіксавалі новае забруджванне нафты

10
На адцінку «Дружбы» з Беларусі ў Польшчу зафіксавалі новае забруджванне нафты

Зафіксаванае перавышэнне нормы хлорарганікі.

На адцінку трубаправода "Дружба", які ідзе з Беларусі ў Польшчу, было зафіксавана новае забруджванне нафты хлорарганікай, паведамілі РБК «Транснафты».

Перавышэнне нормаў хлорарганікі ў нафце было выяўлена пасля правядзення аналізу на прыёмна-прапускным пункце «Адамава застава», праз які яна паступае ў Польшчу. Проба, адабраная а 15.00 19 чэрвеня, паказала перавышэнне на 60 ppm (часціц на мільён).

З-за гэтага ўвечары 19 чэрвеня прапампоўка нафты па адцінку трубаправода, які кантралюе польскі аператар PERN, была прыпыненая.

Прапампоўку зноў аднавілі пад 8 раніцы 20 чэрвеня, бо проба, узятая а 18:00, паказала ўжо 4 ppm.

«Пастанову аб аднаўленні прыёму была прынятая польскім бокам пасля аналізу аб'яднанай дзённай пробы за 19 і 20 чэрвеня», - растлумачылі ў «Транснафце».

Прыняты ў Расеі ў 2002 годзе ГОСТ дапускае ўтрыманне хлорарганічных злучэнняў у нафце да 10 ppm, большасць еўрапейскіх і амерыканскіх нафтаперапрацоўшчыкаў уважаюць за нармальны ўзровень 1-1,5 ppm.

«Транснафта» цягам апошняга месяца пастаўляе нафту па «Дружбе» ў бок Беларусі па магістральным нафтаправодзе Унеча - Мазыр з адсоткам хлорарганікі не вышэй за 1,5 ppm, паведамілі журналістам у кампаніі.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках