29 сакавiка 2024, Пятніца, 12:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У якіх краінах ЕЗ самыя танныя прадукты харчавання?

3
У якіх краінах ЕЗ самыя танныя прадукты харчавання?

Самыя дарагія прадукты ў Даніі.

У 2018 годзе ўзровень кошту супастаўнага кошыка прадуктаў і безалкагольных напояў у ЕЗ быў удвая вышэйшы ў самай дарагой дзяржаве, чым у самай таннай.

Як паведамляе "Еўрапейская праўда", такія звесткі 20 чэрвеня падае Еўрастат.

Данія мела самы высокі ўзровень коштаў на прадукты харчавання і безалкагольныя напоі ў ЕЗ у 2018 годзе - 130% ад сярэдняга паказчыка з блоку.

Далей ідуць Люксембург і Аўстрыя (12,5%), Ірландыя і Фінляндыя (120%) і Швэцыя (117%). Самы нізкі ўзровень коштаў назіраўся ў Румыніі (66%), Польшчы (69%), Балгарыі (76%), Літве (82%), Чэхіі (84%) і Вугоршчыне (85%).

Для хлеба і збожжавых узровень коштаў вагаўся ад 54% ад сярэдняга ў ЕЗ у Румыніі да 152% у Даніі; на мяса - ад 63% у Польшчы і Румыніі да 146% у Аўстрыі; а для малака, сыроў і яек - ад 71% у Польшчы да 136% на Кіпры.

Нізкія ўзроўні коштаў на алкагольныя напоі былі зарэгістраваныя ў Балгарыі і Румыніі (74% ад сярэдняга ў ЕЗ) і Вугоршчыне (77%), а самыя высокія ў Фінляндыі (18,2%), Ірландыі (177%) і Швэцыі (152%) .

Для тытуню ўзровень коштаў быў у чатыры разы вышэйшы у самай дарагой дзяржаве, чым у самай таннай. Самы нізкі ўзровень коштаў назіраўся ў Балгарыі (49% ад сярэдняга ў ЕЗ), Польшчы (60%) і Харватыі (62%), а самы высокі ў Вялікабрытаніі (20,4%), Ірландыі (201%) і Францыі (141% ).

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках