28 сакавiка 2024, Чацвер, 17:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Якое месца на зямлі самае спякотнае?

Якое месца на зямлі самае спякотнае?

Навукоўцы падвялі вынікі шматгадовых назіранняў за тэмпературай на паверхні планеты.

Як паведамляе РІА «Новости», у той дзень, 10 лiпеня 1913 года паветра ў каліфарнійскай даліне прагрэлася да 56.7 градусаў Цэльсія.

На наступных месцах знаходзяцца Келібія (Туніс) - 55 градусаў у ліпені 1931 года, Мітрыбахе (Кувейт) - 53,9 градуса 21 ліпеня 2016 года, Турбатэ (Пакістан) - 53,7 градуса 28 траўня 2017 года.

Тэмпература трохгадовай даўнасці ў Мітрыбахе стала самай высокай, зарэгістраванай у Еўразіі за ўсю гісторыю назіранняў, г.з. прыкладна з канца XIX стагоддзя.

Як растлумачыў галоўны дакладчык СМА аб кліматычных і пагодных экстрэмальных з'явах, навуковая работа для пацвярджэння тэмпературнага экстрэмуму паказала сучасныя магчымасці метэаролагаў для атрымання і праверкі інфармацыі з розных крыніц.

Даліна Смерці (англ. Death Valley) - міжгорная западзіна на захадзе ЗША ў штаце Каліфорнія, на паўднёвы ўсход ад горнага хрыбта Сьера-Невада. У даліне размешчана самая нізкая кропка Паўночнай Амерыкі - 86 метраў ніжэй за ўзровень мора. Даліна таксама ўключае ў сябе большую частку нацыянальнага парку «Даліна Смерці».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках