Што адбываецца з арганізмам, калі піць алкаголь у спёку
1- 2.06.2019, 12:20
- 16,658
Парады спецыялістаў у сувязі з прыходам лета.
Не, забараніць піць алкаголь у спёку вам немагчыма. Але ёсць рэчы, пра якія вы абавязкова павінны ведаць.
Па-першае, ад алкаголю вам стане яшчэ гарачэй, піша from-ua.com.
Алкаголь з'яўляецца сасударасшыральным сродкам. Гэта палягчае нагрэў цела, павялічваючы цыркуляцыю крыві. А гэта значыць, што ў вас больш шанцаў перагрэцца, калі вы не п'яце дастаткова безалкагольнай вадкасці.
Па-другое, алкаголь абязводжвае цела.
Алкаголь з'яўляецца мачагонным сродкам і ачышчае арганізм ад вадкасці. І гэта таксама дадатковая нагрузка на ныркі.
А калі вы яшчэ і займаецеся спортам, напрыклад пляжным тэнісам ці валейболам, усе эфекты толькі ўзмоцняцца.
Калі вы ўсё ж хочаце атрымаць асалоду ад алкагольнага кактэйлю, вось пара парадаў:
не забывайцеся піць шмат вады;
старайцеся выключыць алкаголь у дні заняткаў спортам;
калі ў нейкі момант вы пачынаеце адчуваць галавакружэнне, млоснасць ці разгубленасць, дабірайцеся дахаты і піце як мага больш вады.