28 сакавiка 2024, Чацвер, 12:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Новы час»: Нам вельмі патрэбна падтрымка чытачоў

2
«Новы час»: Нам вельмі патрэбна падтрымка чытачоў

«Новы час» заклікае беларусаў аформіць падпіску на незалежнае выданне.

Засталося зусім няшмат часу, каб аформіць падпіску на «Новы час» - адзіная незалежная грамадска-палітычнае выданне на беларускай мове.

Падпісацца на пошце можна да 25 чэрвеня, падпіску праз інтэрнэт прымаюць да 20 чэрвеня.

«За сваю 17-гадовую гісторыю газета перажывала ўзлёты (і тады ў нас была магчымасць распаўсюджваць газету дарэмна), страты (гэты свет пакінуў галоўны рэдактар газеты Аляксей Кароль), забарона на распаўсюд, суды... Але пры любым раскладзе «Новы час» працягваў выходзіць.

Сёння, як ніколі, нам патрэбна падтрымка нашых чытачоў! Падпішыцеся самі, зрабіце падарунак сябрам, знаёмым або сваякам!

Мы пастараемся і далей радаваць вас цікавымі нарысамі, дасканалымі расследаваннямі і якаснай аналітыкай. Нам ёсць куды расці і развівацца, ёсць жаданне станавіцца яшчэ лепш, але без вас, нашых чытачоў, без вашай падтрымкі гэта немагчыма», - паведаміла рэдакцыя газеты Charter97.org.

Аформіць падпіску на «Новы час» можна праз інтэрнэт, у аддзяленнях «Белпошты», пры дапамозе плацежна-даведачных тэрміналаў. Таксама можна зрабіць заяўку ў любым аддзяленні паштовай сувязі на афармленне падпіскі паштальёнам у вас дома на ўсёй тэрыторыі Беларусі.

Падпісны індэкс «Новага часу» - 63279, кошт падпіскі: на 1 месяц - 3 рублі 4 капейкі, на адзін квартал - 9 рублёў 12 капеек, на паўгоддзе - 18 рублёў 24 капейкі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках