29 сакавiка 2024, Пятніца, 4:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амерыканскі мільянер пералічыў у Оксфард самае буйное ахвяраванне

5
Амерыканскі мільянер пералічыў у Оксфард самае буйное ахвяраванне
СТЫЎ ШВАРЦМАН

Стывен Шварцман падарыў універсітэту буйную суму на даследаванні ў вобласці штучнага інтэлекту.

Амерыканскі мільянер Стывен А. Шварцман падарыў Оксфардскаму універсітэту £150 млн на даследаванні па этыцы ў вобласці штучнага інтэлекту. Пра гэта паведамляе РБК са спасылкай на BBC. Пералічаная ў фонд сума стала самым буйным ахвяраваннем у гісторыі брытанскіх універсітэтаў.

Як адзначае The Telegraph, на выдзеленыя грошы будзе заснаваны цэнтр гуманітарных навук імя Шварцмана. Там плануецца аб'яднаць усе 11 гуманітарных факультэтаў Оксфарда і адкрыць да 2024 года Інстытут этыкі ў штучным інтэлекце. Новае падраздзяленне будзе займацца вывучэннем этычных пытанняў, звязаных з развіццём штучнага інтэлекту і іншых кампутарных тэхналогій.

Шварцман распавёў BBC, што перадаў грошы ў Окфардскі ўніверсітэт, таму што штучны інтэлект - галоўнае пытанне эпохі. І з яго слоў, большасць дзяржаў зараз зусім не гатовыя працаваць з ім, бо гэта новы від тэхналогій. «Ім давядзецца пакласціся на вялікія ўніверсітэты, як Оксфардскі і іншыя, якія дапамогуць ім з усіх бакоў прадумаць гэтае пытанне», - сказаў на заканчэнне Шварцман.

Паводле назірання The Telegraph, ахвяраванне Шварцмана пераважыла £100 млн, якія брытанскі бізнэсовец Дэвід Хардзінг падарыў Кембрыджскаму ўніверсітэту ў лютым гэтага года.

Шварцман - выканаўчы дырэктар і сузаснавальнік інвестыцыйнай кампаніі Blackstone, адзін з самых вядомых мільярдэраў Амерыкі. Яго крытыкавалі за лад жыцця фінансіста з Уолл-Стрыт, аднак у апошні час ён набыў рэпутацыю мецэната, які аддае буйныя сумы на адукацыю. Да ахвяравання ў Оксфард, адзначае BBC, ён пералічыў Масачусэцкаму тэхналагічнаму інстытуту (MIT) $350 млн (£279 млн). Гэтыя грошы ён перадаў на стварэнне цэнтра штучнага інтэлекту і кампутарных тэхналогій.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках