29 сакавiка 2024, Пятніца, 18:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Смерць Тымчука: ва Украіне паліцыя адкрыла справу паводле артыкула «наўмыснае забойства»

Смерць Тымчука: ва Украіне паліцыя адкрыла справу паводле артыкула «наўмыснае забойства»

Існуе тры прыярытэтныя версіі смерці народнага дэпутата.

Паліцыя Украіны распачала крымінальную справу паводле факту смерці народнага дэпутата Дзмітрыя Тымчука.

Пра гэта паведаміў кіраўнік Нацыянальнай паліцыі Сяргей Князеў, паведамляе «Новое время».

Крымінальная вытворчасць распачатая паводле арт. 115 Крымінальнага кодэкса Украіны (наўмыснае забойства).

На месцы інцыдэнту працуе следча-аператыўная група паліцыі Кіева.

Для працэсуальнай каардынацыі таксама прыедзе кіраўніцтва пракуратуры горада.

Раней стала вядома, што ў Кіеве знайшлі мёртвым народнага дэпутата ад «Народнага» фронту Дзмітрыя Тымчука.

Паводле слоў дэпутата ад НФ Антона Герашчанкі, Тымчук смяротна параніў себя падчас чысткі пісталета-ўзнагароды.

Дырэктар дэпартамента камунікацый МУС Арцём Шаўчэнка паведаміў, што сярод версій следства забойства, самагубства і неасцярожнае абыходжанне са зброяй.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках