29 сакавiка 2024, Пятніца, 3:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Запасаў рысу ў Расеі засталося на паўтара месяца

21
Запасаў рысу ў Расеі засталося на паўтара месяца

Колькасць збожжа ў РФ скарачаецца рэкорднымі тэмпамі.

Запасы ўласнага рысу ў РФ могуць скончыцца да жніўня, папярэджваюць экспэрты Паўднёвага рысавага Звязу (ПЗ, Краснадар), піша finanz.ru.

"Сярэднямесячны тэмп зніжэння рэшткаў рысу аб'ёмам 60 тысяч тон дазваляе прагназаваць, што ў гэтым сезоне запасы айчыннага рысу будуць вычарпаныя ўжо да пачатку жніўня", - цытуе "Інтэрфакс" прэс-рэліз звязу.

Са звестак рысавых гаспадарак і перапрацоўчых прадпрыемстваў Краснадарскага краю (вядучы вытворца рысу ў РФ), рэшткі рысу-сырцу і рысавай крупы ў пераліку на сырэц на чэрвень 2019 года складаюць 82,7 тысяч тон, што на 33,4% менш, чым на аналагічны перыяд 2018 года (124,2 тысяч тон). Гэта таксама самы нізкі паказчык за апошнія чатыры гады: у чэрвені 2016 года рэшткі рысу-сырцу складалі 186,6 тысяч тон, у чэрвені 2017 года - 109,4 тысяч тон.

Гаворка ідзе пераважна аб традыцыйным для Краснадарскага краю круглазерневым рысе, найбольш папулярным у расейскага спажыўца.

"У гэтым сезоне запасы рысу-сырцу зніжаюцца даволі хуткімі тэмпамі, што звязана з недастаткова высокай якасцю крупы. Да таго ж у 2018 годзе плошчы пасеваў былі самымі нізкімі за апошнія 10 гадоў - блізу 117 тысяч Га. У гэтым годзе, напрыклад, рысам занята блізу 125 тысяч Га", -кажа выканаўчага дырэктара звязу Міхаіл Радчанка.

ПРЗ нагадвае, што ў 2017 годзе рыс-сырэц расейскай вытворчасці скончыўся да пачатку верасня, у 2016 і 2018 гадах - да моманту атрымання новага ўраджаю.

Працэс скарачэння запасаў суправаджаецца актыўным ростам кошту рысавай крупы. Са звестак кампаніі "ПраЗерне" на 14 чэрвеня, аптовы кошт склаў 42 735 рублёў за тону, што на 300 рублёў больш, чым тыднем раней. З 24 траўня кошт вырас на 3 725 рублёў, а ў параўнанні з сярэдняй цаной чэрвеня 2018 года - на 8 177 рублёў. У траўні гэтага года сярэдні кошт склаў 39 385 рублёў.

Патрэбы краіны ў рысе задавальняюцца як за кошт айчыннай вытворчасці, так і паставак з-за мяжы. Прычым Расея імпартуе пераважна длінназернявы рыс.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках