29 сакавiка 2024, Пятніца, 12:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Куды беларусам паехаць на мора ва Украіне

8
Куды беларусам паехаць на мора ва Украіне

Найлепшыя ліпеньскія кірункі.

Адэса, Затока, Кірылаўка, Бярдзянск і Коблева - гэта адны з самых папулярных курортных гарадоў і пасёлкаў, куды можна паехаць на мора ў ліпені 2019 года. Давайце разгледзім найлепшыя кірункі ва Украіне для сямейнага недарагога адпачынку, піша «Сегодня».

Адэса

Самыя галоўныя славутасці Адэсы - помнікі архітэктуры і гісторыі. Оперны тэатр, музеі - Мастацкі, Археалагічны, Палац графа Варанцова. Для аматараў больш яскравых уражанняў падыдуць Адэскія катакомбы.

У горадзе можна прайсціся па Дзерыбасаўскай, Прыморскім бульвары або прабегчыся па трасе здароўя, даўжынёй 6 км. Загараць лепш за ўсё на пляжах «Аркадыя», «Ланжэрон» і «Радасць». Дарэчы, у ліпені ў Адэсе пройдзе юбілейны дзясяты Адэскі кінафестываль.

Бярдзянск

Тут ёсць цэлы шэраг забаў: дэльфінарый, аквапарк, заапарк, кола агляду. Сярод цікавых славутасцяў - помнікі.

Можна сфатаграфавацца ля скульптурнай групы «Дзеці лейтэнанта Шміта» ў парку Шміта, помніка бычку-карміцелю, рыбаку ці ж скульптурнай кампазіцыі «Сантэхнік» на Прыморскай плошчы.

Затока

Затока - вельмі папулярны чарнаморскі курорт, размешчаны ў 60 км ад Адэсы. Мора тут без перападаў глыбіні і абрываў, што выдатна падыдзе, калі вы адправіцеся на мора з дзецьмі.

Да вашых паслуг дэльфінарый, аквапарк, крыніца з гаючай вадой, цэнтр культуры віна, Белгарад-Днястроўская цытадэль.

Кірылаўка

Кірылаўка - гэта выдатнае месца, куды можна паехаць на мора ва Украіне. Галоўная славутасць курорта, вядома, мора, але ёсць і іншыя забавы - самы вялікі ва Украіне аквапарк, луна-парк і дэльфінарый.

Акрамя лячэбных і экалагічных фактараў, Кірылаўка адрозніваецца блізкім размяшчэннем баз ля мора.

Коблева

Тут вы знойдзеце мноства пансіянатаў, баз адпачынку, дэльфінарый, аквапаркі, луна-парк. Жыллё ў арэнду прадугледжанае як ад эканома, так і да прэміум класа.

Паехаць адпачыць на мора ў Коблеве можна як грамадскім транспартам, так і ўласным. Адлегласць да Мікалаева - 81 км, да Адэсы - 39 км. Гэта маляўнічае месца падыдзе пераважна для адпачынку з дзецьмі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках