25 красавiка 2024, Чацвер, 14:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Washington Post: Пампэа накіраваў жорсткае папярэджанне Ірану

1
Washington Post: Пампэа накіраваў жорсткае папярэджанне Ірану
МАЙКЛ ПАМПЭА
ФОТА: REUTERS

У выпадку гібелі хаця б аднаго амерыканскага жаўнера ЗША адкажуць з выкарыстаннем ваеннай сілы.

Амерыканскі дзяржсакратар Майкл Пампэа ў прыватным парадку папярэдзіў іранскія ўлады, што ўсякая эскалацыя сітуацыі з боку Тэгерана або падкантрольных яму сіл, у выніку якой загіне хоць бы адзін амерыканскі вайсковец, прывядзе да ваеннага адказу з боку ЗША. Пра гэта са спасылкай на чыноўнікаў з амерыканскай адміністрацыі паведамляе газета The Washington Post (пераклад - РБК).

Такое папярэджанне, паводле інфармацыі суразмоўцаў выдання, было перададзенае Тэгерану пасля візіту Пампэа ў Багдад ў траўні. Пра тое, што, калі хоць адзін амерыканскі жаўнер загіне, гэта прымусіць Злучаныя Штаты «нанесці зваротны ўдар», заявіў дзяржсакратар іракскім чыноўнікам. Як адзначае WP, сумненняў, што гэта пасланне будзе перададзенае Ірану, у Пампэа не было. Перш такіх канкрэтных папярэджанняў на адрас Тэгерана не гучала, заўважае газета.

«Што адбудзецца, калі [на Блізкім Усходзе] будуць забітыя амерыканцы? Гэта ўсё змяняе», - прыводзіць газета словы адной са сваіх крыніц.

Прадстаўнік Пентагона ад каментароў з гэтай нагоды адмовіўся, прадстаўнік Рады нацыянальнай бяспекі на запыт выдання не адказаў.

Афіцыйна Пампэа, нагадвае газета, раней сцвярджаў, што прэзідэнт ЗША Дональд Трамп «не хоча вайны». У той жа час дзяржсакратар паказваў, што ў выпадку эскалацыі канфлікту Вашынгтон будзе дзейнічаць, «каб стрымліваць агрэсію».

Стасункі паміж ЗША і Іранам застаюцца напружанымі пасля выхаду Вашынгтона з ядзернай угоды летась. Затым восенню Штаты аднавілі ранейшыя санкцыі супраць Тэгерана. Іранскія ўлады, рэагуючы на гэта, у траўні заявілі частковай адмове выконваць умовы ядзернай угоды: астатнія краіны - удзельнікі дамовы зрабілі недастаткова, каб мінімізаваць наступствы амерыканскіх абмежаванняў для Тэгерана, заявілі яны.

Сітуацыя развіваецца на фоне адпраўкі ЗША дадатковага кантынгенту, а таксама вайсковай тэхнікі на Блізкі Усход. Гэта ў Вашынгтоне тлумачылі нейкай пагрозай з боку Ірана, якая, паводле інфармацыі амерыканскай выведкі, можа перашкодзіць інтарэсам Штатаў у рэгіёне.

У чэрвені ў Аманскай затоцы адбыліся выбухі на двух нафтатанкерах. ЗША, Вялікая Брытанія і Саудаўская Арабія абвінавацілі ў гэтым Іран. Той, у сваю чаргу, сваю датычнасць адмаўляе.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках