16 красавiка 2024, aўторак, 18:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Баста: Стаўкі выраслі, а калгасаў на ўсіх не выстарчыць

7
Баста: Стаўкі выраслі, а калгасаў на ўсіх не выстарчыць

Працэс пайшоў, запасайцеся папкорнам і сачыце за навінамі.

Арыштамі дырэктараў і алігархаў улады не абмяжуюцца. Учора стала вядома аб затрыманні «мэра» Салігорска. Сілавікам лянота ехаць у райцэнтр, таму даверлівага чыноўніка выклікалі ў Менск, дзе і ўзялі проста ў аблвыканкаме.

Алег Паскробка пратрымаўся на хлебнай пасадзе ўсяго два гады. Гэтага выявілася дастаткова для таго, каб назапасіць належную суму грошай, якія цяпер можна «адціснуць» на патрэбы сям'і, паведамляе Telegram-канал «Баста!».

Папярэдні «мэр» Аляксандр Рымашэўскі, вядомы гараджанам пад мянушкай Бульдозер, быў арыштаваны ў канцы траўня 2017 года паводле падобнага абвінавачвання. Віну сваю на судзе катэгарычна адмаўляў. За кратамі прабыў адносна нядоўга. Года выявілася дастаткова, каб падумаць пра будучыню і адкупіцца ад калоніі. Пасля гэтага Рымашэўскі быў «памілаваны» дыктатарам і адправіўся падымаць загніваючы калгас у Драгічынскім раёне.

Наўрад ці так пашанцуе і арыштаванаму ўчора Паскробку, і ягоным калегам, якія сядзяць на антыдэпрэсантах і ўсіх, хто чакаў запрашэння ў Менск. Стаўкі выраслі, а калгасаў на ўсіх не выстарчыць.

Мы ўжо пісалі пра тое, што напярэдадні самых небяспечных для Лукашэнкі «выбараў» будуць арыштаваныя сотні чыноўнікаў і кіраўнікоў прадпрыемстваў. Працэс пайшоў, запасайцеся папкорнам і сачыце за навінамі.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках