19 красавiка 2024, Пятніца, 13:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы распавялі, чаму нельга піць халодную гарэлку

13
Навукоўцы распавялі, чаму нельга піць халодную гарэлку

Спецыялісты рэкамендуюць не змяшчаць гарэлку ў лядоўню да падачы на стол.

Большасці людзей цяжка ўявіць святочнае застолле без гарэлкі. І вельмі часта перад падачай яе на стол, змесціва змяшчаюць у лядоўню або маразільную камеру. Але спецыялісты рэкамендуюць такое не практыкаваць.

Навукоўцы адзначаюць, што для чалавека камфортная тэмпература 36,6, тады яго страўнік выдатна спраўляецца з пераварваннем ежы. Але, экспэрты падкрэсліваюць, што выпіваючы чарку халоднай гарэлкі, а затым закусваючы - ежа не пераварваецца, бо слізістая страўніка астуджаецца. Гэта тлумачыць той факт, чаму падчас застолля чалавек пастаянна пераядае, пішуць «Экономические новости».

Дадамо, што ўжыванне халоднай гарэлкі зрушвае парог ап'янення. Бо прахалодная яна п'ецца вельмі лёгка, а затым у адзін момант чалавек страчвае кантроль над сабой. Ап'яненне прыходзіць не паступова, а рэзка, што можа справакаваць не самыя прыемныя наступствы.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках