19 красавiка 2024, Пятніца, 5:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сям'я «страху беларускай малочнай прадукцыі» валодае зямлёй на $1 мільярд

8
Сям'я «страху беларускай малочнай прадукцыі» валодае зямлёй на $1 мільярд
АЛЯКСАНДР ТКАЧОЎ

Forbes распавёў аб маёмасці cям’і экс-міністра сельскай гаспадаркі РФ Ткачова.

Самым дарагім зямельным надзелам у РФ валодае сям'я былога міністра сельскай гаспадаркі Аляксандра Ткачова, вынікае з рэйтынгу самых дарагіх землеўладанняў Расеі, складзенага Forbes Russia, піша «Інтэрфакс».

Паводле звестак выдання, сямейная фірма «Агракомплекс» ім. Н.І. Ткачова распараджаецца 649 тысячамі Га зямлі коштам 68,5 млрд рублёў (блізу $1 млрд).

На другім месцы размяшчаецца аграхолдынг «Стэп» Уладзіміра Еўтушэнкава з 412 тысячамі Га (45,6 млрд рублёў).

На трэцім месцы знаходзіцца самы вялікі па плошчы зямельны банк - 1 млн га зямлі комплексу «Міраторг» братоў Ліннікаў ацэнены на 45 млрд рублёў.

Кошт усёй зямлі, падкантрольнай дваццатцы найбуйнейшых землеўладальнікаў Расеі, складае 471,7 млрд рублёў, або $7,3 млрд.

Сельскагаспадарчыя землі аграхолдынга ацэньваліся адпаведна з іх плошчай і разліковым коштам 1 га.

Беларусам экс-міністр сельскай гаспадаркі РФ запомніцца, дзякуючы шматлікім «малочным войнам». У свой час Аляксандр Ткачоў параіў беларускім вытворцам малака шукаць іншыя рынкі збыту.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках