28 сакавiка 2024, Чацвер, 17:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як «5 элемент» перажыў прэтэнзіі сілавікоў

8
Як «5 элемент» перажыў прэтэнзіі сілавікоў

Цяпер па справе «5 элемента» абвінавачаных няма.

Кампанія «Паціа» (аператар сеткі крамаў бытавой тэхнікі і электронікі «5 элемент») функцыянуе ў стандартным рэжыме. Пытанні, якія б перашкаджалі працы крам, склада і офіса, удалося ўрэгуляваць на працягу дня. Пра гэта tut.by заявіў дырэктар рытэйлера Максім Марозаў.

Нагадаем, на мінулым тыдні следчае ўпраўленне УСК Рэспублікі Беларусь па горадзе Менску паведаміла пра пачатак расследавання ў дачыненні да кампаніі «Паціа», якую падазраюць ва ўхіленні ад выплаты падаткаў у буйнай суме. У галаўным офісе «Паціа» быў праведзены ператрус і канфіскаваныя бухгалтарскія дакументы.

- Памер прэтэнзій менш за 1% ад выплачаных кампаніяй падаткаў у 2018 годзе. Акрамя таго, выстаўленая сума меншая, чым памер дабрачыннай дапамогі, якую «Паціа» аказала летась. Наша кампанія - вялікая, таму і заяўленая сума прэтэнзій падпадае пад буйную суму, - растлумачыў Максім Марозаў.

Ён адзначыў, што кампанія «Паціа» «ў той жа дзень унесла на дэпазіт Следчага камітэта суму, якая была агучана, і ўжо на наступны дзень усе арышты і блакаванні рахункаў былі знятыя». Максім Марозаў не стаў агучваць суму, таму што з яго ўзятая падпіска аб невыдаванні інфармацыі.

Са слоў дырэктара кампаніі, форма правядзення следчых мерапрыемстваў «была вельмі карэктная». «Не было ніякіх сілавых уздзеянняў або, як пісаў tut.by, «маскі-шоў». Мы падалі СК дакументацыю, якая патрабуецца і невялікую частку аргтэхнікі», - сказаў Марозаў.

Топ-мэнэджар таксама падкрэсліў, што цяпер у гэтай справе няма абвінавачаных. «Усе праходзяць як сведкі», - сказаў кіраўнік.

Дырэктар кампаніі «Паціа» падзякаваў усім партнёрам, якія праявілі «вытрымку, разуменне і не сталі рабіць рэзкіх рухаў». «Таму негатыву ад інфармацыйнага ўздзеяння атрымалася пазбегнуць», - адзначыў Марозаў.

Топ-мэнэджар таксама сказаў, што рытэйлер мае намер працягнуць паступальнае развіццё. У найбліжэйшых планах значыцца завяршэнне праекта па адкрыцці крамаў «5 элемент» на плошчах «Карона-Тэхна». Такім чынам, колькасць гандлёвых аб'ектаў перавысіць 60, дзе працуе больш за 2500 чалавек.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках