19 красавiка 2024, Пятніца, 21:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Медыкі распавялі, якую вопратку насіць у спякоту

6
Медыкі распавялі, якую вопратку насіць у спякоту

Варта загадзя выбраць правільныя рэчы з гардэроба.

Адкрытая вопратка спрыяе «перагрэву» арганізма і з'яўленню непатрэбнага загару.

Справіцца з летняй гарачынёй няпроста, бо тэмпература можа быць вышэй 30? Лепш за ўсё ў пік сонечнай актыўнасці знаходзіцца дома, аднак калі такой магчымасці няма, то варта загадзя выбраць правільныя рэчы з гардэроба, піша orthodox.od.ua.

Медыкі распавялі, якую вопратку можна насіць у спякоту. Са слоў спецыялістаў, ні ў якім разе не варта адкрываць цела: наадварот, трэба апранацца, а не распранацца. Максімальна закрытае адзенне пазбавіць цела ад непатрэбнага загару. Для летніх шпацыраў лепш выбраць свабодныя штаны, доўгія сукенкі і спадніцы, кароткія футболкі.

Экспэрты раяць дадаткова выкарыстаць накідкі, якія абароняць цела ад сонечнага пекла. Не варта забываць аб галаўных уборах, якія выратуюць твар ад абгарэлай скуры і цеплавога ўдару.

Спецыялісты рэкамендуюць выбіраць адзенне з натуральнай тканіны. Лён, віскоза і бавоўна лепш за ўсё падыходзяць для летніх убораў. Такая вопратка ўбірае лішнюю вільгаць і хутка сохне. Са слоў медыкаў, гэтая тканіна абароніць ад рэзкіх перападаў тэмпературы, напрыклад, калі вы зойдзеце ў памяшканне з кандыцыянерам пасля спёкі.

Лекары раяць адмовіцца ад рамянёў і гальштукаў. Падчас спякоты цела павінна «дыхаць».

Спецыялісты адзначылі, што жанчыны часта выкарыстоўваюць майкі на вузкіх шлейках, што з'яўляецца вялікай памылкай: такім чынам цела яшчэ мацней перагрэецца. Медыкі таксама нагадалі, што не варта надзяваць мокрую вопратку. Вільгаць з'яўляецца добрым правадніком сонечных прамянёў, праз што арганізм не адчуе эфекту прахалоды.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках