29 сакавiка 2024, Пятніца, 9:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітолаг: У Крамлі разглядаюць місію Бабіча як паспяховую

6
Палітолаг: У Крамлі разглядаюць місію Бабіча як паспяховую
МІХАІЛ БАБІЧ

Што азначае новая пасада экс-пасла РФ у Беларусі.

Былы амбасадар Расеі ў Беларусі Міхаіл Бабіч заняў пасаду намесніка міністра эканамічнага развіцця РФ, атрымаўшы тым самым магчымасць зноў заняцца пытаннямі беларуска-расейскіх стасункаў.

Які вынік мецьме гэта прызначэнне для беларускіх уладаў, у экспрэс-каментары «Салідарнасці» распавёў палітычны аглядальнік Аляксандр Класкоўскі.

- Варта адзначыць, што Міхаілу Бабічу знайшлі досыць самавітае месца пасля ягонага скандальнага адклікання з Менска. І гэта сімптом таго, што ў Маскве разглядаюць ягоную місію як паспяховую. Гэта значыць, што ў прынцыпе Бабіч дзейнічаў у духу генеральнай лініі Крамля, - адзначыў суразмоўца і дадаў, што гэтая лінія будзе прадаўжацца.

На думку Аляксандра Класкоўскага, на новай пасадзе ў былога пасла з'яўляецца магчымасць уплываць на ход расейска-беларускіх перамоваў паводле так званай паглыбленай інтэграцыі:

- Бабіч, паколькі ён вельмі заўзята вывучаў беларускую сітуацыю і, магчыма, намацаў нейкія слабыя месцы ў пазіцыі беларускага кіраўніцтва, я думаю, на новай пасадзе прадоўжыць рабіць тое ж самае. Садзейнічаць паглыбленню інтэграцыі або, прасцей кажучы, даціснуць беларускага партнёра.

Са слоў экспэрта, у Бабіча гэта нядрэнна атрымліваецца. Дастаткова ўспомніць звесткі пра тое, што менавіта Бабіч шчыраваў на ніве стрымання паставак так званай несанкцыйнай прадукцыі з Беларусі. І тым самым моцна ўдарыў па інтарэсах пэўных айчынных гульцоў на гэтым полі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках