19 красавiка 2024, Пятніца, 21:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У цэнтры Менска на франтоне ўсталявалі герб сербскіх сяброў Лукашэнкі

14
У цэнтры Менска на франтоне ўсталявалі герб сербскіх сяброў Лукашэнкі
ФОТА: РАМАН ПРАТАСЕВІЧ/«ЕЎРАРАДЫЁ»

На ранніх рэндарах ніякага герба на франтоне не было.

На бізнэс-цэнтр BK Capital Palace ўсталявалі герб сербскіх алігархаў Карычаў, якім належыць фірма-забудоўшчык Dana Holdings. Будынак пабудавалі на месцы знесенага музея Вялікай Айчыннай вайны, паведамляе «Еўрарадыё».

Надпісы па баках ад герба азначаюць Braća Karić [зав. Браты Карычы] і Capital Palace. Пры гэтым на ранніх рэндарах ніякага герба на франтоне не было. Прынамсі, на сайце Dana Holdings малюнак бізнэс-цэнтра без герба і якіх-небудзь надпісаў.

Браты Карычы адны з найбуйнейшых дэвелапераў у Беларусі. Іх кампанія Dana Holdings займаецца татальнай забудовай Менска. За ўвесь час дзейнасці ў Беларусі намаганнямі Dana Holdings да 2019 года было пабудавана і прададзена больш за мільён квадратных метраў. Быў уведзены ў эксплуатацыю адзін з найбуйнейшых у краіне гандлёвых цэнтраў Dana Mall і бізнэс-цэнтр Dana Center. Цяпер кампаніі холдынгу будуюць жылы квартал «Мінск Мір» у раёне былога менскага аэрапорта, а таксама жылыя комплексы Vogue і «Парк Чэлюскінцаў».

Нагадаем, cербскія бізнэсоўцы даўно вядомыя і сяброўскімі сувязямі з Аляксандрам Лукашэнкам. З паведамленняў сербскіх СМІ, на запрашэнне Карычаў беларускі дыктатар у сакавіку 2009 года пабываў на самым папулярным сербскім гарналыжным курорце Капаонік. Карычы ўважаліся за адных з самых уплывовых бізнэсоўцаў Сербіі ў часы праўлення Слабадана Мілошавіча.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках