19 красавiка 2024, Пятніца, 1:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Якім будзе надвор'е на тыдні

Якім будзе надвор'е на тыдні

У пачатку тыдня без ападкаў, потым - з дажджамі і навальніцамі.

На гэтым тыдні захаваецца вельмі цёплае надвор'е. У першай палове тыдня варункі надвор'я на тэрыторыі Беларусі будзе ў асноўным вызначаць вобласць павышанага ціску, чакаецца пераважна без ападкаў, у другой палове тыдня надвор'е пад уплывам атмасферных франтоў будзе няўстойлівае з кароткачасовымі дажджамі, піша tut.by.

18 чэрвеня, у аўторак, пераважна без ападкаў, толькі на паўночным усходзе краіны месцамі пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Уначы і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Тэмпература паветра мінімальная ўначы +11...17°С, на паўднёвым усходзе - 18...19°С, максімальная тэмпература ўдзень +23...29°С.

У сераду, 19 чэрвеня, пераважна без ападкаў, толькі ў дзённыя гадзіны ў асобных раёнах на крайнім захадзе Берасцейскай вобласці магчымыя кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Тэмпература паветра мінімальная ўначы +9...16°С, максімальная ўдзень +24...31°С.

20 чэрвеня, у чацвер, атмасферны фронт прынясе ўначы ў заходнія, а ўдзень і ў цэнтральныя раёны краіны кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Тэмпература паветра мінімальная ўначы - 12...18°С, на паўднёвым захадзе +19...20°С, максімальная тэмпература ўдзень +24...30°С, на паўднёвым усходзе краіны паветра прагрэецца да +32°С.

У пятніцу, 21 чэрвеня, пад уплывам маларухомага франтальнага раздзелу ўночы месцамі, удзень у многіх раёнах краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Тэмпература паветра мінімальная ўночы складзе +15...20°С, максімальная тэмпература ўдзень у асноўным +24...30°С, на паўднёвым усходзе краіны паветра прагрэецца да +33°С.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках