19 красавiка 2024, Пятніца, 23:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польшча размесціць амерыканскіх вайскоўцаў ля мяжы з Беларуссю

14
Польшча размесціць амерыканскіх вайскоўцаў ля мяжы з Беларуссю

Новыя амерыканскія падраздзяленні будуць размешчаныя ў шасці пунктах.

NАТО размесціць амерыканскія войскі як мінімум у шасці пунктах на ўсходзе Польшчы. Пра гэта ў эфіры «Польскага радыё» заявіў міністр абароны ўсходнееўрапейскай рэспублікі Марыюш Блашчак.

«У рамках пагаднення мы дамовіліся аб тым, што ў Польшчы будзе шэсць пунктаў дыслакацыі падраздзяленняў», - сказаў ён

Кіраўнік установы падкрэсліў, што дакладнае размяшчэнне амерыканскіх вайскоўцаў Варшава і Вашынгтон вызначаць асобным пагадненнем. «Важна ўзмацніць ўсходні фланг NАТО, а значыць, і ўсходні фланг нашай краіны, каб стрымліваць магчымага агрэсара. Меркаваны захопнік ведае, што парушэнне польскіх межаў азначае не лакальны канфлікт, а глабальны. Прысутнасць амерыканскіх вайскоўцаў сведчыць аб тым, што напад на Польшчу стане атакай на ўвесь альянс NАТО», - сказаў на заканчэнне Блашчак.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках