29 сакавiка 2024, Пятніца, 2:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусам прапануюць самім збіраць на пенсію?

87
Беларусам прапануюць самім збіраць на пенсію?

У ФСАН утварылася вялізная дзірка.

Сярод планаў на наступны год міністр фінансаў Максім Ермаловіч назваў «павелічэнне пенсіі да 40% ад сярэдняга заробку». Ці атрымаецца? «Заўтра тваёй краіны» звярнулася да экспэртаў.

Крызіс 2011 прывёў да моцнага разрыву паміж сярэднім заробкам і сярэдняй пенсіяй. Паралельна пагаршалася дэмаграфічная сітуацыя - колькасць пенсіянераў у прапорцыі да эканамічна актыўнай групы насельніцтва расла, павялічвалася нагрузка на Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва.

Пасля «ямы» 2011 года прапорцыя пенсій і заробкаў аднавілася толькі да канца 2012 года. У 2013 годзе ў ФСАН утварылася «дзірка», і ў наступныя гады ён складваўся з дэфіцытам. А сярэдняя пенсія больш не дасягала адзнакі 40% ад сярэдняга заробку.

Вытрымліваць прапорцыю пенсіі да сярэдняга заробку на абраным узроўні станавілася ўсё складаней.

- У перыяд рэцэсіі даходы ФСАН упалі. Адпаведна, дзяржава індэксуе пенсіі прымальным тэмпам, каб падтрымліваць бюджэт ФСАН, не дапускаючы моцнага росту дэфіцыту. Гэта адбываецца на фоне павелічэння пенсійнага ўзросту і страхавога стажу, - адзначае Аляксандр Чубрык.

Улічваючы эканамічную і дэмаграфічную сітуацыю, падвысіць пенсіі, як таго хочуць улады, не павялічваючы «дзірку» ў Фондзе сацабароны, будзе досыць складана.

- Калі падысці да пытання падвышэння пенсій да 40% ад сярэдняга заробку не жартам - прапаноўваючы знізіць заробкі або паменшыць колькасць пенсіянераў, а сур'ёзна, то гэта значыць, што варта грунтоўна пераразмеркаваць выдаткі ФСАН на карысць пенсіянераў, - каментуе дырэктар Даследчага цэнтра ІПМ.

Але сем'і з дзецьмі, хворыя людзі і ўсе астатнія, хто атрымлівае сацыяльныя выплаты, нікуды не знікнуць. Застаецца адзіны шлях - павелічэнне «ўліванняў» у ФСАН з бюджэту.

- Разава, на адзін год, гэта можна зрабіць. Але ў доўгатэрміновай перспектыве - гэта не выйсце. І калі так адбудзецца ў наступным годзе, то гэта будзе зроблена, умоўна кажучы, да нейкага пэўнага месяца, - мяркуе эканаміст.

На думку Аляксандра Чубрыка, у цяперашняй дэмаграфічнай сітуацыі прывязка сумы пенсій да заробку становіцца раскошай, якую дзяржава наўрад ці можа сабе дазволіць.

Надалей, нават з павелічэннем пенсійнага ўзросту, вялікая імавернасць, што дзяржава праз салідарную сістэму зможа забяспечваць толькі базавы ўзровень пенсіі грамадзяніна, а астатняя яе частка будзе залежаць ад уласнага ашчадку, мяркуе эканаміст.

Напісаць каментар 87

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках