28 сакавiка 2024, Чацвер, 21:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы байкатуюць «мадэль» Лукашэнкі

24
Беларусы байкатуюць «мадэль» Лукашэнкі

Колькасць занятых у эканоміцы зніжаецца.

Колькасць занятых у эканоміцы Беларусі чакана зніжаецца. Устойлівае зніжэнне доўжыцца ўсё дзесяцігоддзе.

Асноўная прычына - дэмаграфічны пераход, выкліканы старэннем насельніцтва. Актыўная яго фаза скончыцца ў сярэдзіне 2020 х гадоў. Іншая прычына - адмоўнае сальда міграцыі. У выніку крытычнага дзесяцігоддзя паводле тэмпаў росту ВУП і даходаў насельніцтва, многія беларусы ў працаздольным узросце з'язджаюць на працу ў суседнія краіны. Пры гэтым жорсткае міграцыйнае заканадаўства не дазваляе кампенсаваць гэты адток прыцягненнем працоўных імігрантаў, піша ekonomika.by.

У 4-м квартале 2018 года з улікам карэктавання на сезоннасць колькасць занятых знізілася да 4 332 тысяч чалавек. У гэтым дзесяцігоддзі колькасць занятых знізілася на 343 тысяч чалавек або на 7%.

У 4-м квартале 2018 года з улікам карэктавання на сезоннасць колькасць занятых у эканоміцы знізілася на 0,02% да папярэдняга кварталу. Апошні раз станоўчыя прыросты занятасці фіксаваліся ў далёкім 2010 годзе і пачатку 2011 года (калі не лічыць разавага ўсплёску ў першым квартале 2014 года).

За апошнія 9 гадоў, калі скарэктаваць звесткі на сезоннасць, ніводзін з месяцаў колькасць найманых работнікаў не перавышала колькасць звольненых работнікаў.

Асноўнай прычынай зніжэння занятасці ў эканоміцы Беларусі з'яўляецца старэнне насельніцтва. Цяпер Беларусь знаходзіцца ў сярэдзіне дваццацігадовага дэмаграфічнага пераходу, калі на пенсію выходзіць больш людзей чым уваходзіць на рынак працы. У апошнія гады штогод у сярэднім на пенсію выходзіць 130-140 тысяч чалавек. Прыкладна 20% з іх застаюцца на рынку працы, працягваючы сумяшчаць пенсію і працу. Пры гэтым уваходзяць на рынак працы 90 тысяч чалавек.

Сярод іншых прычын зніжэння занятасці - брак інвестыцый і як вынік - недастатковае стварэнне новых працоўных месцаў. Ва ўмовах нізкага ўзроўню ВУП і нізкіх тэмпаў яго росту уласных унутраных крыніц для інвестыцый недастаткова, а захаванне дзяржаўнай формы ўласнасці ў рэальным і фінансавым сектарах не спрыяе прыцягненню ў краіну замежных інвестыцый і тэхналогій.

Таму ў эканоміцы асабліва не стае высокааплатных і высокапрадукцыйных працоўных месцаў. Нізкая дыферэнцыяцыя ў аплаце працы ва ўмовах захавання старой савецкай сістэмы аплаты працы вымывае з краіны таленавітую моладзь.

Апошнім часам рэгуляванне сістэмы вышэйшай адукацыі з боку міністэрства адукацыі, паніжэнне квот на паступленне ва ўніверсітэты на юрыдычныя і эканамічныя спецыяльнасці, таксама прыводзіць да адтоку моладзі з краіны.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках