Фотафакт: На пратэсты ў Ганконгу выйшла блізу двух мільёнаў чалавек
3- 16.06.2019, 20:39
- 10,388
Дэманстрацыі будуць працягвацца.
Паводле ацэнак арганізатараў акцый пратэсту, у нядзелю, 16 чэрвеня, на вуліцы Ганконга выйшлі блізу двух мільёнаў чалавек.
Пра гэта паведамляе CNN (пераклад - «Новое время») са спасылкай на Грамадзянскі фронт правоў чалавека (CHRF).
Паводле ацэнак паліцыі, па першапачатковым маршруце накіроўвалася 338 тысяч чалавек.
Пратэстоўцы сцвярджаюць, што дэманстрацыі будуць працягвацца датуль, пакуль урад поўнасцю не адкліча закон аб экстрадыцыі, не вызваліць арыштаваных пратэстоўцаў і не зніме ўсе абвінавачванні, а таксама не адкліча характарыстыку пратэстаў як «бунт» і не прымусіць генеральнага сакратара Кэры Лэм сысці ў адстаўку .
Нагадаем, у Ганконгу з 9 чэрвеня праходзіць маштабная акцыя пратэсту праз магчымыя змяненні ў заканадаўстве, якія павінны дазволіць экстрадыцыю на мацерыковы Кітай. Кітайскія дзяржаўныя СМІ абвінавацілі ў падрыхтоўцы акцый «сілы з-за мяжы, якія спрабуюць нашкодзіць Кітаю».
Са слоў арганізатараў, на вуліцы выйшла больш за мільён чалавек.
Лідарка Ганконга Кэры Лам на няпэўны час адклала разгляд спрэчнага законапраекта.