20 красавiка 2024, Субота, 2:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы чакаюць росту коштаў і адмаўляюцца браць крэдыты

7
Беларусы чакаюць росту коштаў і адмаўляюцца браць крэдыты

Сярод беларусаў захоўваюцца высокія інфляцыйныя чаканні.

Толькі 20,5% з іх мяркуюць, што рост коштаў найбліжэйшым годам будзе больш павольным, чым цяпер. Астатнія вераць, што інфляцыя паскорыцца, піша tut.by са спасылкай на звесткі сацыялагічнага даследавання Нацбанка.

Дзве траціны апытаных перакананыя, што цяпер не варта рабіць буйныя пакупкі. Прыкладна столькі ж баяцца браць буйныя крэдыты. Таксама дзве траціны апытаных аддаюць перавагу ашчаджанням у далярах, а не ў беларускіх рублях.

У апытанні ўдзельнічалі 2 тысячы рэспандэнтаў - мужчын і жанчын ва ўзросце ад 18 гадоў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках