29 сакавiка 2024, Пятніца, 15:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У менскім аэрапорце з'явілася аб'ява са «справядлівым кошце» таксоўкі

4
У менскім аэрапорце з'явілася аб'ява са «справядлівым кошце» таксоўкі

Відавочна, аб'ява адрасаваная замежнікам.

Карыстальнікі сацсетак звярнулі ўвагу на аб'яву са «справядлівым коштам» таксоўкі, якая з'явілася ў Нацыянальным аэрапорце «Мінск». У ёй гаворыцца, што паездка да горада павінна каштаваць 30 рублёў, піша tut.by.

Відавочна, аб'ява адрасаваная замежнікам – у ёй ёсць пераклад на ангельскую мову, а сума паказаная адразу ў некалькіх валютах. У афіцыйнага возніка аэрапорта праезд у кожны пункт горада каштуе менавіта столькі - 30 рублёў.

Пасажыры нярэдка скардзяцца на нечакана высокія тарыфы менскіх таксістаў. Да прыкладу, у траўні менскі таксіст выставіў пасажырцы рахунак 73 рублі за паездку на паўтара кіламетра. Яшчэ адна гісторыя: таксометр налічыў пасажырцы 81,9 рубля за праезд ад вуліцы Бабруйскай да станцыі метро «Барысаўскі тракт».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках