20 красавiка 2024, Субота, 13:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як лягчэй перажыць спякоту

Як лягчэй перажыць спякоту

Карысныя парады лекараў.

Цяжэй за ўсё ў такое надвор'е людзям сталага веку, маленькім дзецям і тым, хто мае хранічныя захворванні, піша сайт litsa.com.ua.

У Беларусі - спякота. Як адзявацца і харчавацца, каб пераносіць высокую тэмпературу лягчэй, параілі ўкраінскія лекары.

«Цяжэй за ўсё пераносяць спёку людзі з сэрцава-судзіннымі захворваннямі, дыябетам, астмай. Цяжка і паджылым людзям праз парушэнне тэрмарэгуляцыі. Адчувальныя да высокай тэмпературы і маленькія дзеці, - адзначаюць спецыялісты. - Каб перажыць спякоту было лягчэй, варта сачыць за харчаваннем і правільна адзявацца».

У спякоту лепш аддаць перавагу светлай, прасторнай вопратцы з натуральных тканін, адзначылі лекары. Абавязкова варта насіць галаўны ўбор.

Не варта ўжываць шмат тлустай і цяжкай ежы. Абмежаваць варта і салодкае, затое ўключыць у рацыён больш зеляніны. Трэба піць шмат вадкасці, пажадана - просты вады. А яшчэ - цалкам адмовіцца ад алкаголю і салодкіх напояў.

Па магчымасці, лепш не выходзіць на вуліцу з 10:00 да 16:00, калі там горача. Таксама, варта адмовіцца ад вялікіх фізічных нагрузак

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках