18 красавiка 2024, Чацвер, 16:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як з зоны адсялення вывезлі цэлы дом

7
Як з зоны адсялення вывезлі цэлы дом
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Міні-рэактары могуць быць і, хутчэй за ўсё, ёсць, дзе заўгодна, у самых нечаканых месцах Беларусі.

Заснавальнік сайта «Сильные новости» Пётр Кузняцоў напісаў пра размову з суседам, ад якога даведаўся пра тое, што ў вёсцы прадаецца дом, вывезены з зоны адсялення, піша «Салідарнасць».

- Бачыў? Пакупнікі прыязджалі, - махае рукой у бок суседняга надзела з пустым і немаладым домам. - Не возьмуць. Дом з 1986 года стаіць. Ён яго прывёз з Веткаўскага раёна, з зоны адсялення. Прывёз, паставіў, зарэгістраваў. 30 гадоў ніхто ў доме не жыве.

Веткаўскі раён адселены не цалкам. Калі гаворка ідзе пра тыя месцы, то, хутчэй за ўсё, размова прыкладна пра тэрыторыі ад Свяцілавіч і далей, наколькі я ў курсе.

Калі хтосьці сумняваецца, што можна вось так узяць, прывезці і паставіць з іншага месца цэлы дом, то я скажу, што гэта не праблема наогул, - адзначае Пётр Кузняцоў і прыводзіць прыклад: у Гомелі стаіць царква, якую сапраўды гэтак жа прывезлі з Брагінскага раёна.

- Сам факт, калі падумаць... Дом з зоны адсялення прывезці, паставіць, выставіць на продаж. Прыгожа. Тэхнічна, я б нават сказаў.

У сеціве нехта звярнуў увагу на тое, што людзей з Прыпяці эвакуявалі з забаронай браць рэчы, нібыта на пару дзён, а цяпер там у дамах - голыя сцены. Усё вывезлі марадзёры, усё распаўзлося вакол.

Хтосьці, можа, успомніць скандал, калі выявілася, што плітка ў Менску на плошчы Незалежнасці радыеактыўная. Давялося перакладаць.

Пасля ўчорашняга мой свет ніколі не будзе ранейшым: марадзёр, які вывозіць цэлы дом - гэта нешта не проста новае для мяне. Гэта штосьці, што не ўкладвалася ў мазгах. Пасля гэтага разумееш, што такія міні-рэактары могуць быць і, хутчэй за ўсё, ёсць, дзе заўгодна, у самых нечаканых месцах.

З самымі прадказальнымі наступствамі. Прычын якіх мы, аднак, не разумеем. Таму што самае страшнае ў радыяцыі тое, што яе не бачна. І, здаецца, усё добра...

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках