26 красавiка 2024, Пятніца, 2:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расею захліснула інфляцыя капусты

12
Расею захліснула інфляцыя капусты

Супавы набор даражэе ў разы хутчэй за афіцыйную інфляцыю.

Пакуль ЦБ і ўрад РФ святкуюць «перамогу над інфляцыяй», якая падскочыла праз падвышэнне ПДВ, у Расеі імкліва даражэюць базавыя прадукты харчавання, піша finanz.ru.

Набор інгрэдыентаў для капусты, які служыць самым дакладным вымяральнікам інфляцыі на ўзроўні найбяднейшай праслойкі насельніцтва, расце ў кошце ў 2,5 разы хутчэй за выніковую лічбу ад Расстата.

У першым квартале пакупніцкая здольнасць насельніцтва Расеі ўпала ў 17 з 24 асноўных прадуктаў харчавання, адзначае ў «Каментарах аб дзяржаве і бізнэсе» Вышэйшая школа эканомікі.

Набор прадуктаў для капусты паводле рэцэпту з «Кнігі аб смачнай і здаровай ежы» стаў даражэйшым на 13,9%, пры тым, што афіцыйная інфляцыя склала 5,3%.

Грашовыя даходы грамадзян РФ выраслі ў намінальным вылічэнні ўсяго на 3,2%, а іх пакупніцкая здольнасць, вымераная на ўзроўні базавых гародніны і мяса, зменшылася на 9,4% год да года.

Іншымі словамі, расейцы ў 2019 годзе маглі дазволіць сабе на 16 супавых набораў менш, чым год таму, паказвае намесніца дырэктара «Цэнтра развіцця» ВШЭ Святлана Місіхіна.

Інфляцыя капусты, якая захліснула краіну, непрапарцыйна кранае значную частку грамадзян, якія атрымліваюць даходы, ніжэйшыя за сярэднія і вымушаныя марнаваць значную іх частку на ежу.

Для некаторых прадуктаў харчавання, у тым ліку за межамі супавага набору, пакупніцкая здольнасць упала «вельмі прыкметна», прадаўжае Місіхіна: для капусты - на 41,2%, цукру - 20,2%, цыбулі - 18,1%, круп - 15,6%, курэй - 15,4%, яек - 12,7%, морквы - 9,2%.

Гэта збольшага тлумачыць, чаму людзі адчуваюць інфляцыю, у разы вышэйшую, чым бачыць афіцыйная статыстыка. Так, калі Расстат ацаніў рост коштаў у траўні на 5,1%, назіраная насельніцтвам інфляцыя склала 10,4% (звесткі ЦБ).

«На дынаміку пакупніцкай здольнасці насельніцтва паўплывалі, сярод іншых прычын, невысокія ў параўнанні з 2018 годам тэмпы росту даходаў насельніцтва (і перш за ўсё, заробкаў), паскарэнне інфляцыі, звязанай у тым ліку з ростам ПДВ і акцызаў на бензін, некаторыя спецыфічныя для асобных прадуктаў фактары (напрыклад, падзел малочных прадуктаў на натуральныя і часткова натуральныя», - адзначае Місіхіна.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках