24 красавiка 2024, Серада, 12:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп назваў дату пачатку сваёй прэзідэнцкай кампаніі

2
Трамп назваў дату пачатку сваёй прэзідэнцкай кампаніі

Кампанія стартуе ў Фларыдзе.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп афіцыйна пачне сваю перадвыбарную кампанію 18 чэрвеня, паведамляецца ў Twitter амерыканскага прэзідэнта, піша gordonua.com.

"Прэзідэнт Трамп пачне кампанію-2020 у Фларыдзе. Аўторак стане вялікім днём", - сказана ў паведамленні.

Трамп балатаваўся на пасаду прэзідэнта ЗША ад Рэспубліканскай партыі і быў абраны кіраўніком дзяржавы ў лістападзе 2016 года, 20 студзеня 2017 года адбылася ягоная інаўгурацыя. У 2018 годзе ён заяўляў, што пойдзе на другі прэзідэнцкі тэрмін, бо гэтага "ўсе хочуць". Аб удзеле ў выбарах ён паабяцаў абвясціць 18 чэрвеня 2019 года.

Сярод магчымых канкурэнтаў Трамп - Джо Байдэн з Дэмакратычнай партыі. Байдэн абвясціў аб намеры ўдзельнічаць у выбарах 25 красавіка 2019 года.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках