28 сакавiка 2024, Чацвер, 14:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тэмпературныя рэкорды чэрвеньскай спёкі: у каго больш

3
Тэмпературныя рэкорды чэрвеньскай спёкі: у каго больш

Беларусы дзеляцца ў сацсетках «гарачымі» фота.

Анамальная спякота ў пачатку чэрвеня ў Беларусі спарадзіла новую моду ў сацыяльных сетках - выкладваць фота вулічных тэрмометраў з тэмпературнымі рэкордамі, піша vkurier.by.

ТЭМПЕРАТУРА ДНЕМ У ЛЕПЕЛІ. ФОТА З ГРУПЫ «БЕЛАРУСЬ ЦЯПЕР»

У групе «Беларусь цяпер» сацыяльнай сеткі Вконтакте 12 чэрвеня быў выкладзены фотаздымак тэрмометра, які паказвае тэмпературу 44 градусы. Здымак быў зроблены ўдзень у Лепелі.

ФОТА ДАСЛАЎ ВАДЗІМАМ ЛІСОЎСКІМ З ЛЕЛЬЧЫЦ

Высветлілася, што такая спякота стаіць і ў іншых месцах нашай краіны. Карыстальнік з Лельчыц Вадзім Лісоўскі сфатаграфаваў тэрмометр, які вісіць на акне з 41 градусам спёкі.

ФОТА ДАСЛАЛА ВОЛЬГА ГАРЭЛЬКА (БАБРУЙСК)

У Бабруйску ў цені тэмпература падымалася да 40 градусаў. Фота тэрмометра з такой адзнакай выклала у сеціва Вольга Гарелька.

ФОТА ДАСЛАЎ ПАВАЛ КЕЎЛІЧ

Незвычайны стрэлкавы тэрмометр, які паказвае 43 градусы, сфатаграфаваў Павел Кеўліч у кабіне МАЗу. Мусіць, кіроўцу аўто давялося несалодка!

ФОТА ДАСЛАЛА ЛІЗА ВАСІЛЬЧАНКА (ГАРОДНЯ)

Але абсалютны тэмпературны рэкорд прадэманстраваў тэрмометр, зняты ў Гародні Лізай Васільчанкай. Ён паказаў цэлых 48 градусаў!

Праўда, далёка не ўсе карыстальнікі Інтэрнэту згаджаліся з дакладнасцю такіх вымярэнняў. У каментарах паказвалася, што тэрмометры перад здымкай паспелі пабываць у печы альбо былі няспраўныя.

Дзель праўды ў гэтым ёсць: далёка не ўсюды ў Беларусі было так горача. Напрыклад, на фатаграфіі, дасланай Лідзіяй Сцепановіч з Менска, тэмпература не ўзнялася вышэй за 25 градусаў.

ФОТА ДАСЛАЛА ЛІДЗІЯЙ СЦЯПАНАВІЧ (МЕНСК)

Але нават пры такой тэмпературы знаходзіцца удзень на дварэ неймаверна цяжка!

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках