25 красавiка 2024, Чацвер, 19:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хто апекаваўся Плахатнюком у Расеі?

4
Хто апекаваўся Плахатнюком у Расеі?
ФОТА: VLAD PLAHOTNIUC/FACEBOOK

Уцёкі «шэрага кардынала» з Малдовы могуць даць адказ на многія пытанні.

15 чэрвеня Канстытуцыйны суд Малдовы здзейсніў найскладанейшы акрабатычны скачок, развярнуўся на 180 градусаў і ануляваў свае ж пастановы, вынесеныя ўсяго тыдзень таму, 7-9 чэрвеня, піша «Новая газета».

У тым ліку і пастановы аб роспуску парламента і аб прызначэнні датэрміновых выбараў кіраўніка дзяржавы, паколькі дзейнага прэзідэнта Малдовы Ігара Дадона КС таксама адхіліў ад пасады. Што адбываецца ў краіне?

Эліта Малдовы раскалолася, выбухнуў палітычны крызіс. Дадон адмовіўся вызваляць пасаду прэзідэнта, парламент адмовіўся распускацца. Ужо ў нядзелю, 9 чэрвеня, дэпутаты малдоўскага парламента ад Партыі сацыялістаў і праеўрапейскага блока ACUM сабраліся на экстраннае пасяджэнне і абвясцілі Малдову «захопленай дзяржавай». Публічна прагучалі абвінавачванні, што ўсе ключавыя дзяржаўныя структуры, уключаючы Канстытуцыйны суд, знаходзяцца пад кантролем Уладзіміра Плахатнюка, малдаўскага алігарха, лідара Дэмакратычнай партыі. Зрэшты, аналагічныя абвінавачванні, практычна даслоўна, ужо гучалі чатыры гады таму, калі ў чэрвені 2015 года былы прэм'ер Малдовіі Іён Стурза у тэлеінтэрв'ю заявіў, што

«Малдова - захопленая дзяржава і кантралюе яго Плахатнюк».

Далей падзеі пачалі развівацца імкліва. Дзейнага прэзідэнта і парламент падтрымалі ЗША, Еўрапарламент і Расея. Больш за тое, у чацвер Уладзімір Пуцін даў інтэрв'ю тэлекампаніі МІР. Што да сітуацыі ў Малдове прэзідэнт выказаўся адназначна (магло скласціся ўражанне, што само інтэрв'ю Пуціна з'явілася выключна дзеля публічнай падтрымкі Дадона): улада ў краіне ўзурпаваная «алігархічнымі структурамі», падмяў пад сябе «ўсе дзяржаўныя структуры, усё абсалютна: і праваахоўную сферу, і парламент , і ўсё, што хочаце».

У пятніцу офіс Дэмакратычнай партыі ў Кішынёве наведаў амбасадар ЗША ў Малдове Дэрэк Хоган. Пра што гаварылі Хоган і Плахатнюк, невядома. Але менавіта пасля гэтай размовы Плахатнюк пакінуў Малдову. На борце свайго прыватнага бізнэсджэта алігарх вылецеў у Стамбул, а адтуль самалёт узяў курс на ЗША.

Застаўшыся без «патрона», Канстытуцыйны суд Малдовы скасаваў свае ж пастановы.

Палітычны крызіс у краіне быццам бы мінуў. Але застаецца мноства пытанняў. І самыя галоўныя з іх: хто апекаваўся Плахатнюком у Расеі? Хто напампоўваў алігарха расейскімі мільярдамі відавочна карупцыйнага паходжання?

Справядлівасці дзеля, трэба сказаць, што 22 лютага гэтага года МУС Расеі паведаміла пра расследаванне крымінальнай справы, распачатай паводле арт 210 і 193.1 КК РФ (арганізацыя злачыннай супольнасці, незаконны вывад сродкаў за мяжу), фігурантам якой з'яўляецца Уладзімір Плахатнюк. Паводле версіі расейскіх праваахоўных органаў, менавіта малдоўскі алігарх разам са сваімі змоўшчыкамі арганізаваў міжнародную злачынную супольнасць, чальцы якой у 2013-2014 гадах вывелі з Расеі 37 млрд рублёў.

Яшчэ ў канцы лютага «Новая» пісала, што «абвінавачанне Плахатнюка ў адмыванні мільярдаў з Расеі выглядае недарэчна, калі на лаве падсудных няма ніводнага высокапастаўленага айчыннага чыноўніка, які павінен быў адказваць за гэтую схему з расейскай стараны. Бо гаворка ідзе аб сістэме, праз якую прайшлі не 37 мільярдаў, а блізу 700 мільярдаў рублёў» (падрабязнасці ў «Новай», № 21 ад 25 лютага 2019 г.).

Але імёны расейскіх чыноўнікаў і сілавікоў, «якія працавалі» з Плахатнюком, пакуль так і не названыя.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках