25 красавiка 2024, Чацвер, 18:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Берасці 300 чалавек выйшлі на марш супраць завода АКБ

25
У Берасці 300 чалавек выйшлі на марш супраць завода АКБ
ФОТА: ТЭЛЕГРАМ-КАНАЛ «БАСТА»

Удзельнікі шэсця ўзнялі сцяг горада.

Берасцейцы сабраліся на традыцыйнае нядзельнае кармленне галубоў. Настрой святочны, кіроўцы сігналяць у знак падтрымкі, паведамляе тэлеграм-канал «Баста».

Людзі не вераць абяцанням уладаў, абмяркоўваюць далейшыя дзеянні.

ФОТА: ТЭЛЕГРАМ-КАНАЛ «БАСТА»

- Наша мэта - не прыпыненне працы, ні правядзенне дадатковых праверак, а закрыццё завода акумулятарных батарэй. Будзем ціснуць далей. Акцыі прадоўжацца да перамогі, - кажа адзін з удзельнікаў.

Пасля акцыі на плошчы Леніна людзі пайшлі шэсцем вуліцамі Берасця. У ім бяруць удзел блізу 300 чалавек.

«Удзельнікі шэсця ўзнялі сцяг Берасця. Далучаюцца новыя людзі», - паведамляе «Баста».

Шэсце скончылася каля кінатэатра «Беларусь».

Нагадаем, што старшыня Берасцейскага аблвыканкама Анатоль Ліс падпісаў 14 чэрвеня загад аб прыпыненні будаўніцтва акумулятарнага завода - да «ліквідацыі выяўленых парушэнняў».

Лідары пратэстаў у Берасці заявілі, што жыхары горада не задаволеныя палавіністай пастановай і акцыі прадоўжацца, пакуль праца завода не будзе цалкам спыненая.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках