29 сакавiка 2024, Пятніца, 0:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску адкрылі патрыятычны бар «Kalinoŭski»

10
У Менску адкрылі патрыятычны бар «Kalinoŭski»
ФОТА: FACEBOOK.COM/VIACHORKA

Сцены ўстановы аздобленыя цытатамі з «Мужыцкай праўды» і партрэтамі нацыянальнага героя Беларусі.

Новы бар у патрыятычным стылі з'явіўся на вуліцы Зыбіцкай ў Менску. Сцены там аздобленыя цытатамі з «Мужыцкай праўды» і партрэтамі Кастуся Каліноўскага, а ў кактэйльным меню можна ўбачыць назвы месяцаў па-беларуску, паведамляе «Белсат».

Менскі прадпрымальнік Аляксей Славута адкрыў бар на месцы былой бургернай кавярні. Усё афармленне ўнутры - на беларускай мове. На століках - вазы з каласамі. Святло ў памяшканні няяркае, трохі прыглушанае.

Меню называецца «Кактэльная праўда» - па аналогіі з «Мужыцкай праўдай» - і прапануе аўтарскія кактэйлі з назвамі месяцаў: «красавік, сакавік, травень» і г.д. Таксама там можна пакаштаваць настойкі «на сваім» і безалкагольныя напоі ўласнай вытворчасці.

Некаторыя менчукі ўжо паспелі наведаць бар і выкласці фота ў сацсетках.

ФОТА: FACEBOOK.COM/VIACHORKA

Дызайн «Каліноўскага» адназначна спадабаецца аматарам прыгожых здымкаў у інстаграме.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках