19 красавiка 2024, Пятніца, 1:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лявон Вольскі зладзіў дваровы канцэрт у цэнтры Менску

Лявон Вольскі зладзіў дваровы канцэрт у цэнтры Менску
Фота: Радыё Рацыя

Напярэдадні імпрэзы гледачам прапанавалі абраць некалькі песень, якія яны б хацелі зайграць разам з музыкамі.

У дворыку менскага клуба Lidbeer прайшоў вялікі акустычны канцэрт Лявона Вольскага, перадае «Радыё Рацыя».

Музыка распавёў, што ўвосень плануе зладзіць паўнавартасны тур па гарадах Беларусі, а таксама падзяліўся ўражаннямі ад выступу ў Менску:

– Такі вельмі цікавы досьвед. Таму што мы думалі, што будзе ўсё ж такі больш камерны канцэрт. Мне хацелася больш размаўляць з людзьмі. А атрымаўся амаль што фестываль. Усё ж такі ёсць там нейкія спісы, якія прадпісваюць тое, што не павінна быць. Шкада. Але вось на такіх канцэртах можна класна адрывацца.

Фота: Радыё Рацыя

Напярэдадні імпрэзы гледачам прапанавалі абраць некалькі песень, якія яны б хацелі зайграць разам з музыкамі. У галасаванні перамаглі «Лёгкія-лёгкія» ды «Паветраны шар». Найбольш імпэтныя слухачы прынеслі з сабой музычныя інструменты і далучыліся да музычнага джэму.

Распавядае бубнач Хведар Грувіч:

– Прышпільваюць такія рэчы. Калі музыкі, нават узроўню Лявона Вольскага, даюць такую магчымасць стаць бліжэй да свайго слухача. Я буду рады, калі яшчэ такія перформенсы спадар Вольскі будзе ладзіць.

Таксама наведвальнікі змаглі пачуць акустычнае выкананне некаторых песень з новага альбому Вольскага «Гравітацыя», які выйшаў увесну.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках