20 красавiка 2024, Субота, 6:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Грэнландыі за дзень растала два мільярды тон лёду

18
У Грэнландыі за дзень растала два мільярды тон лёду

Асноўнай прычынай раставання льдоў лічаць глабальнае пацяпленне.

14 чэрвеня падтала 40% усёй тэрыторыі Грэнландыі, а ўсяго растала два мільярды тон лёду. Пра гэта паведамляе CNN.

Канал называе такую колькасць расталага лёду «вельмі незвычайнай», бо звычайна пік сезону раставання ў рэгіёне прыпадае на ліпень.

Спецыялісты ўдакладняюць, што рэзкае павелічэнне маштабаў раставання лёду ўжо адбывалася ў рэкордным па цяпле 2012 годзе, калі практычна ўся тэрыторыя рэгіёну растала.

Тое, што два мільярды тон лёду растала ўжо ў чэрвені можа прывесці да новага антырэкорду паводле вынікаў 2019 года, мяркуюць экспэрты. Акрамя таго, сёлета сезон раставання пачаўся ў красавіку - на тры тыдні раней, чым у 2012 годзе.

Суразмоўцы CNN вінавацяць ва ўзмоцненым раставанні ўмовы надвор'я, між іншым патокі цёплага, вільготнага паветра з Цэнтральнай Атлантыкі.

У даследаванні амерыканскіх навукоўцаў, апублікаваным у студзені, сцвярджалася, што льды ў Грэнландыі растаюць у чатыры разы хутчэй, чым лічылася да гэтага. Высветлілася, што льды растаюць не толькі на паўднёвым усходзе і паўночным захадзе вострава, але і на паўднёвым захадзе. Паводле інфармацыі са спадарожнікаў НАСА, у 2002-2016 гадах Грэнландыя страчвала па 280 мільярдаў тон лёду кожны год.

Асноўнай прычынай раставання льдоў лічаць глабальнае пацяпленне, выкліканае ў тым ліку і дзейнасцю чалавека.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках