29 сакавiка 2024, Пятніца, 1:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Буйная аварыя на Нямізе

16
Буйная аварыя на Нямізе
ФОТА: TUT.BY

У Менску праз сутыкненне з пазадарожнікам перакулілася хлебавозка.

Раніцай 15 чэрвеня на Нямізе адбылося ДТЗ. Грузавы аўтамабіль, што развозіць хлеб, паварочваў з вуліцы Няміга на вуліцу Раманаўская Слабада, і сутыкнуўся з пазадарожнікам Jaguar. У аварыі пацярпела 33-гадовая кіроўца пазадарожніка, хлеб рассыпаўся па праезнай частцы.

Эвакуатар павёз пазадарожнік, а хлебавозку прыбіралі з праезнай часткі супрацоўнікі МНС. Праз здарэнне рух па Раманаўскай Слабадзе ў бок Гарадскога вала быў часткова абмежаваны.

ФОТА: TUT.BY
ФОТА: TUT.BY
ФОТА: TUT.BY

«Аўтамабіль Jaguar рухаўся па вуліцы Няміга з боку праспекта Пераможцаў у бок праспекта Дзяржынскага і ўчыніў сутыкненне з грузавым аўтамабілем «Газэль», які рухаўся з боку вуліцы Гарадскі вал у напрамку вуліцы Кальварыйскай. Усталёўваюцца абставіны ДТЗ. На месцы працуюць супрацоўнікі ДАІ і МНС. 33-гадовая кіроўца дастаўленая ў медыцынскую ўстанову для агляду», - распавялі auto.tut.by ў сталічнай ДАІ.

ФОТА: TUT.BY
ФОТА: TUT.BY
Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках