25 красавiка 2024, Чацвер, 9:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З Кішынёва вылецелі пяць чартараў пасля абвяшчэння адстаўкі ўрада

26
З Кішынёва вылецелі пяць чартараў пасля абвяшчэння адстаўкі ўрада

Сябры і сям'я алігарха Плахатнюка пакінулі Малдову?

З аэрапорта Кішынёва пасля абвяшчэння аб адстаўцы ўрада Малдовы вылецелі пяць чартэрных рэйсаў.

Пра гэта паведаміў малдаўскі тэлеканал TV8 са спасылкай на крыніцы ў аэрапорце, паведамляе «Европейская правда».

Спачатку паведамленні пра два чартары на лётным полі аэрапорта пачалі з'яўляцца ў сацсетках.

Пазней, крыніцы ў аэрапорце Кішынёва пацвердзілі тое, што пяць чартараў гатовыя да вылету ў Стамбул. Паводле стану на 19.30 паведамляецца пра ўзлёт самалётаў адзін за адным.

Пазней стала вядома, што два самалёты прыляцелі ў Кішынёў з Турцыі, яшчэ адзін - з Кіева. Адкуль прыляцелі яшчэ два борты, не ўдакладняецца.

Як паказваюць сэрвісы маніторынгу палётаў, два з пяці прыватных самалётаў ужо вылецелі з Кішынёва: адзін з іх - Gulfstream G200 - прызямліўся ў Адэсе, другі - Bombardier CRJ-200LR чорнага колеру - ляціць у напрамку Расеі.

На борце самалёта, які ляціць у Маскву, паводле звестак СМІ знаходзіцца сям'я скандальнага бізнэсоўцаў Ілана Шора.

Аўтамабільны рух перад аэрапортам быў заблакаваны на перыяд перад адпраўкай самалётаў. Відавочцы паведамляюць пра аўтамабільны затор у раёне аэрапорта.

Малдаўскія карыстальнікі сацсетак выказваюць здагадку, што на борце аднаго з гэтых самалётаў мог быць лідар Дэмакратычнай партыі Малдовы, алігарх Уладзімір Плахотнюк.

Нагадаем, 14 чэрвеня намеснік старшыні дэмакратычнай партый Уладзімір Чабатар паведаміў, што ўвесь урад Паўла Філіпа ў поўным складзе сыходзіць у адстаўку. «З сённяшняга дня прэм'ер-міністр і міністры сыходзяць у адстаўку. Гэта сігнал, што дэмакратычная партыя не трымаецца за ўладу», - заявіў ён.

Новая прэм'ер-міністарка Малдовы Мая Санду заявіла, што лідар дэмпартый, алігарх Уладзімір Плахатнюк адкажа за свае дзеянні згодна з законам.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках