16 красавiка 2024, aўторак, 22:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы прадэманстравалі «першую ў свеце інтуітыўную клавіятуру»

13
Беларусы прадэманстравалі «першую ў свеце інтуітыўную клавіятуру»

Дзясяткі гадоў клавіятуры не мяняліся.

Беларускі стартап Clevetura LLC некалькі гадоў займаецца распрацоўкай клавіятуры, якая сумяшчае ў сабе мыш і тачпад. Сёння ў Менску стваральнікі прылады паказалі яе фінальную версію і распавялі пра планы па вываду гаджэта на сусветны рынак. Tut.by пабываў на імпрэзе і распавядае, на чым яшчэ завастрылі ўвагу распрацоўшчыкі праекта, створанага разам з Prestigio.

З чаго ўсё пачалося і навошта патрэбна такая клавіятура

Упершыню аб стартап-камандзе Clevetura (спачатку яны называліся Pleasier) СМІ пісалі яшчэ ў 2016 годзе. На той момант у камандзе было ўсяго некалькі чалавек, якія вызначылі пакінуць працу ў іншых кампаніях дзеля стварэння ўласнага праекта - клавіятуры, якая б сумяшчала функцыі тачпада і мышы.

Тады ў каманды быў толькі адзін прататып прылады, створаны на базе клавіятуры ад іншага вытворцы. Працаваў ён так: клавішы з літарамі «А» і «Аб» (у расейскай раскладцы) замянілі на дзве сенсарныя панэлі. Левая («А») выкарыстоўвалася для вертыкальнага прагортвання (скрола), правая ўяўляла сабой мініятурны тачпад і мыш адначасова.

Так выглядел один из первых прототипов
Фото: TUT.BY

На думку стваральнікаў праекта, такім чынам друкаваць, ды і агулам кіраваць кампутарам атрымлівалася б нашмат хутчэй. Бо падчас набору тэксту на звычайнай клавіятуры мы ўвесь час адцягваецца на мышку (або тачпад у ноўтбуку).

Гэта значыць, распрацоўшчыкі хацелі знізіць эфект «адцягнення», каб усе дзеянні накшталт кіравання курсорам ці вылучэння тэксту, можна было зрабіць, не адрываючы пальцаў ад клавіятуры. Для гэтага яны таксама стварылі адмысловае ПА, якое разумее, калі пальцы карыстальніка проста знаходзяцца на клавіятуры, а калі набіраюць тэкст.

З таго часу стартап паспеў стаць рэзідэнтам беларускага ПВТ, а заадно выпусціць некалькі новых прататыпаў. Да таго ж клавіятура ўдасканалілася. Напрыклад, сенсарных клавіш стала больш, прытым, што левая палова клавіятуры ўсё яшчэ адказвала за прагортванне ўверх-уніз, а правая - за курсор.

Паглядзіце, як працуе адзін з апошніх прататыпаў.

Арыенціровачны кошт - 99 даляраў

На мерапрыемстве ў Менску прадстаўнікі Clevetura распавялі, што яны нарэшце выйшлі з этапу тэставання прататыпаў: стартап здолеў прыцягнуць інвестара, які «неўзабаве запусціць масавую вытворчасць і выйдзе на сусветны рынак». Тэхналогіі, распрацаваныя Clevetura, будуць выкарыстоўвацца ў клавіятуры пад назвай Click&Touch ад брэнда Prestigio.

Гэта гандлёвая марка кампаніі ASBIS, якая ў Беларусі з'яўляецца афіцыйным дыстрыбутарам гаджэтаў ад некалькіх вытворцаў (напрыклад Apple), а таксама прадае ўласныя смартфоны і планшэты. А яшчэ ў ASBIS ёсць брэнд Perenio IoT, пад якім прадаюцца прылады «разумнага дому».

Валянцін Сокал, сузаснавальнік стартапа, распавёў, што дзясяткі гадоў клавіятуры не мяняліся, хоць іншыя прылады накшталт мабільных тэлефонаў або нават бытавой тэхнікі ўвесь час паляпшаліся.

Сёння асноўны механізм кіравання гаджэтамі - тач-дысплеі, але яны не ідэальныя: напрыклад, не могуць даць тактыльны водгук. У сваёй тэхналогіі распрацоўшчыкі наважылі гэта выправіць і разам з тым даць карыстальнікам магчымасць кіраваць дэвайсамі так, як яны прывыклі: скроламі і дотыкамі.

Міхаіл Крупенкаў, яшчэ адзін з заснавальнікаў стартапа, дадаў: у працэсе рэалізацыі ідэі было некалькі праблем. Першая з іх - «жалезная». Камандзе давялося стварыць клавіятурны блок з сенсарным пластом, якога раней не рабілі. З праграмным бокам таксама ўсё выявілася не так проста – яго трэба было ствараць практычна з нуля.

За ўвесь час стартап распрацаваў больш за 50 прататыпаў і нарэшце запатэнтаваў некалькі са сваіх напрацовак. Цяпер у кампаніі працуе 10 чалавек.

Прадстаўнікі Prestigio дадалі, што вобласць тачпада на клавіятуры ў чатыры разы большая ў параўнанні з такімі на ноўтбуках. Навінка можа быць адначасова падключаная да пяці вонкавых прылад, уключаючы смартфоны і тэлевізары: тры па Bluetooth, два - па USB. Для больш зручнай налады ёсць мабільны дадатак. Клавіятура працуе бесперапынна сем гадзін ад убудаванага акумулятара, зараджаецца па Type-C.

Вытворчасць клавіятуры пачнецца ў ліпені, і ў верасні клавіятура будзе на паліцах. За гэты год плануюць выпусціць прыкладна сто тысяч асобнікаў. Арыенціровачны кошт - 99 даляраў.

Сяргей Касцевіч, заснавальнік ASBIS і галоўны інвестар стартапа, распавёў, што пасля прэзентацыі ў Менску мерапрыемствы па анонсу клавіятуры плануюць правесці і ў іншых краінах. Першыя ключавыя рынкі: Беларусь, Расея, Эстонія, Латвія, Літва.

Клавіятуру хочуць прасоўваць як для звычайных карыстальнікаў, так і ў сферы адукацыі.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках