Навукоўцы давялі: зялёная гарбата дапамагае знізіць вагу
7- 13.06.2019, 14:50
- 11,574
Амерыканскія навукоўцы даследуюць уплыў зялёнай гарбаты на працэс змяншэння вагі.
Для даследавання навукоўцы з ЗША ўзялі дзве групы грызуноў. Адну групу кармілі ежай, узбагачанай тлушчамі, а іншая група харчавалася адпаведна са стандартнай дыетай з дадатковымі тлушчамі. У ежу адной з груп мышэй быў уведзены экстракт зялёнай гарбаты, піша сайт akcenty.com.ua.
Па заканчэнні 8 тыдняў, цягам якіх мышэй кармілі змененым рацыёнам, навукоўцы праверылі шэраг фізічных звестак грызуноў, у тым ліку і працу кішэчніка. Вынікі такога даследавання здзівілі.
Так, высветлілася, што група мышэй, якая харчаваліся тлустай ежай з экстрактам зялёнай гарбаты, набірала на 20% менш лішняй вагі, а другая група, якая атрымлівала ежу без экстракту, набрала вагу ў поўным аб'ёме.
Пасля гэтага навукоўцы зрабілі выснову, што зялёны чай станоўча ўплывае на мікрафлору кішэчніка, што з'яўляецца перашкодай для паўнавартаснай жыццядзейнасці шкоднай мікрафлоры. У выніку хуткасць набору вагі зніжаецца. Пры правільным і здаровым харчаванні зялёны чай будзе садзейнічаць зніжэнню вагі.
Варта адзначыць, што група мышэй, якія харчаваліся нармальнай ежай з даданнем экстракта зялёнай гарбаты, таксама паказала палепшаныя вынікі.
Экспэрты адзначылі, што чалавеку для дасягнення вынікаў мышэй неабходна выпіваць да 10 кубкаў зялёнай гарбаты за дзень.