24 красавiка 2024, Серада, 6:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

CМІ паведамілі пра напад на два танкеры ў Аманскай затоцы

4
CМІ паведамілі пра напад на два танкеры ў Аманскай затоцы
Фота: forum.gcaptain.com

На фоне гэтых паведамленняў нафта Brent падаражэла на 2,8%.

Паводле папярэдніх звестак, два нафтавыя танкеры пацярпелі ад выбухаў у Аманскай затоцы каля берагоў Ірана, паведамляе іранскі тэлеканал Al-Alam са спасылкай на крыніцы, піша РБК.

Суразмоўцы канала кажуць, што ў гэтай акваторыі адбыліся выбухі, пасля чаго танкеры папрасілі дапамогу ў найбліжэйшых краін. Тэлеканал не ўдакладніў, што стала прычынай выбухаў.

У сваю чаргу, суразмоўцы Reuters паведамілі, што экіпажы танкераў эвакуавалі пасля інцыдэнту, ніхто не пацярпеў. Пра які менавіта інцыдэнт ідзе гаворка, крыніца агенцтва не ўдакладняе.

Тайваньская кампанія CPC паведаміла, што яе танкер Front Altair пацярпеў у выніку сутыкнення з невядомым аб'ектам.

Пяты флот ВМС ЗША пацвердзіў, што два танкеры атрымалі пашкоджанні ў выніку інцыдэнту, які чальцы экіпажа аднаго судна назвалі атакай, піша Bloomberg. Брытанская структура UKMTO, якая займаецца бяспекай на моры, таксама паведаміла, што ў Аманскай затоцы адбыўся нейкі інцыдэнт, не ўдакладніўшы дэталяў, паведамляе AP.

Улады Ірана пакуль не пракаментавалі тое, што здарылася.

На фоне паведамленняў аб здарэнні каля берагоў Ірана, жнівеньскія ф'ючэрсы нафты маркі Brent падчас таргоў у чацвер выраслі на 2,8%, да $61,65 за барэль, ліпеньскія ф'ючэрсы WTI - на 2,5%, да $52,42 за барэль.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках