25 красавiка 2024, Чацвер, 11:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі пабіты тэмпературны рэкорд дня за ўвесь перыяд метэаназіранняў

8
У Беларусі пабіты тэмпературны рэкорд дня за ўвесь перыяд метэаназіранняў

У Жлобіне паветра прагрэлася да 34,7 градуса.

Тэмпературны рэкорд дня за ўвесь перыяд метэаназіранняў быў пабіты ў Беларусі 12 чэрвеня, сведчыць праведзены БелаПАН параўнальны аналіз аператыўнай карты тэмператур і архіва Белгідрамета на пагодны рэсурсе meteoinfo.by, паведамляе tut.by.

У Жлобіне (Гомельская вобласць) паветра прагрэлася да 34,7 градуса вышэй за нуль, што на 0,3 градуса перавышае абсалютны максімум, зафіксаваны ў 2010 годзе ў Лельчыцах (Гомельская вобласці). У самым Жлобіне ранейшы рэкорд дня складаў 32,4 градуса (таксама з 2010 года).

Абнавіліся экстрэмуму ў сталіцы і ўсіх абласных цэнтрах. У Магілёве было 34,6 градуса (31,1 у 2000 годзе), у Гомелі - 33,4 (32,6 у 2010-м), Берасці і Віцебску - 33,2 (адпаведна 32,8 у 1957 годзе і 31, 5 у 1937-м), Менску - 32,7 (30,9 у 2000-м), Гародні - 32,4 (31,3 у 1999-м).

Тэмпературныя рэкорды фіксуюцца дзявяты дзень запар. 12 чэрвеня стала самым гарачым днём у гэтым годзе і першым за гэтыя дзевяць дзён, калі абнавіўся максімум для ўсёй краіны з пачатку метэаназіранняў. Да гэтага фіксаваліся рэкорды для асобных населеных пунктаў.

Напярэдадні ў Менску скасаваўся рэкорд дня 82-гадовай даўніны (32,2 супраць 30,1 градуса 11 чэрвеня 1937 года).

Да канца тыдня вельмі гарачае надвор'е захаваецца. 13 чэрвеня ў Менску чакаецца 30-32 градусы вышэй за нуль. Можа быць пабіты абсалютны рэкорд дня 107-гадовай даўніны.

У чэрвені мінулага года максімальная тэмпература ў краіне склала 31,3 градуса цяпла (21 чэрвеня ў Берасці).

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках