Ілан Маск створыць аўто-субмарыну з фільма пра Джэймса Бонда
4- 12.06.2019, 20:29
- 9,996
Бізнэсовец распавёў, што ў Tesla ёсць праект аўто, які зможа ездзіць па сушы і перамяшчацца пад вадой.
Падчас сустрэчы з акцыянерамі Маску было зададзенае пытанне, ці ёсць у яго планы стварыць аўтамабіль-амфібію, паведамляе РБК са спасылкай на Business Insider.
«Цікава, што вы наважылі спытаць мяне пра гэта, таму што ў нас ёсць праект машыны-субмарыны, якая нагадвае аўтамабіль з фільма пра Джэймса Бонда «Шпіён, які любіў мяне», - сказаў ён.
Маск распавёў, што паказаная там машына - «самая файная, што ён бачыў у кіно», а таму сабе ён набыў Lotus Esprit 1976 года, які і паслужыў прататыпам для аўтамабіля з фільма.
Бізнэсовец заявіў, што стварыць машыну-субмарыну будзе складана, аднак тэхнічна гэта магчыма. «Можа быць, мы як-небудзь створым адзін падобны аўтамабіль дзеля смеху. Вялікага попыту на такія аўто не будзе, рынак занадта малы», - дадаў ён.