Сур'ёзная аварыя на трасе М1: рух у бок Берасця заблакаваны
2- 12.06.2019, 20:02
- 23,431
Здарэнне адбылося каля «зубра».
На трасе М1 Берасце - Менск - мяжа РФ у Баранавіцкім раёне адбылася сур'ёзная аварыя. Пра гэта tut.by паведамілі чытачы.
Паводле інфармацыі відавочцаў, здарэнне адбылося ўдзень 12 чэрвеня каля «зубра». На месцы аварыі працавалі выратавальнікі, хуткая дапамога і ДАІ.
Як паведамілі ў ДАІ УУС Берасцейскага аблвыканкама, на 249-м кіламетры трасы кіроўца КамАЗа пры развароце не саступіў перавагу мікрааўтобусу Volkswagen, які ехаў у кірунку сталіцы і ўчыніў з ім сутыкненне.
У выніку ДТЗ кіроўца мікрааўтобуса атрымаў сур'ёзныя траўмы і быў шпіталізаваны.
Рух транспарту ў раёне аварыі ў напрамку Берасця заблакаваны.