29 сакавiка 2024, Пятніца, 15:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Баранавічах памёр жаўнер унутраных войскаў

У Баранавічах памёр жаўнер унутраных войскаў
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Хроніка апошніх смерцяў у сілавых структурах Беларусі.

У частцы №7404 унутраных войскаў МУС Беларусі, якая размяшчаецца ў Баранавічах, «Радыё Свабода» паведамілі пра раптоўную смерць іх жаўнера Дзмітрыя Ханцэвіча.

Дзяжурны вайсковай часткі сказаў, што здарэнне адбылося 12 чэрвеня раніцай:

«Ён прыехаў на ровары ў вайсковую частку і неўзабаве памёр. Высвятляюць прычыны. Ён быў старэйшым кантралёрам, намеснікам камандзіра ўзвода. Жыў у Баранавічах».

Лекары, якія рабілі рэанімацыю, казалі аб нізкім ціску ў Дзмітрыя.

«Прыязджала следчая група, прыкмет гвалтоўнай смерці не знайшла», - сказалі ў вайсковай частцы.

Паводле крыніцы блогера Nexta, калегі знайшлі Дзмітрыя ў распранальні ў несвядомым стане, самі пачалі рэанімаваць і выклікалі хуткую дапамогу, лекары якой потым далей рабілі штучнае дыханне і ненаўпроставы масаж сэрца.

Паводле інфармацыі Nexta, падчас праверкі нібыта было выяўлена, што 11 чэрвеня ўсіх вайскоўцаў в/ч №7404 а 14 гадзіне накіравалі на плошчу, дзе пры тэмпературы +30 прымусілі дзве гадзіны займацца фізічнымі практыкаваннямі.

У частцы зняпраўдзілі гэтую інфармацыю, сказалі, што ў гарачы час у іх наогул абмежаванае знаходжанне на вуліцы, ніякіх заняткаў на плошчы ўчора не было.

Вайсковая частка 7404 - гэта 4-я спецыяльная міліцэйская брыгада ўнутраных войскаў МУС, якая знаходзіцца ў Баранавічах.

Хроніка апошніх смерцяў у сілавых структурах Беларусі

10 чэрвеня. У падвальным памяшканні шматкватэрнага жылога дома знойдзенае цела 45-гадовага супрацоўніка крымінальнага вышуку Ленінскага РУУС Андрэя М.

3 чэрвеня. 40-гадовы прапаршчык Полацкага памежнага атрада ўчыніў суіцыд на працоўным месцы.

1 чэрвеня. Скончыў жыццё самагубствам вайсковец Слонімскай 11-й механізаванай брыгады, які праходзіў службу па кантракце.

16 траўня. 16 траўня ў Магілёве знік лейтэнант дарожна-патрульнай службы ДАІ 22-гадовы Яўген Патаповіч. Яго знайшлі мёртвым у лесе. Труп быў у кайданках, без штаноў, побач - пісталет, бярэмя дроў, рыдлёўка. Спачатку Следчы камітэт заявіў, што Патаповічa забілі ў час выканання службовых абавязкаў, аднак 20 траўня Следчы камітэт паведаміў, што «асноўная версія смерці - суіцыд».

12 траўня. Суіцыд учыніў памежнік у Смаргоні. Цела 34-гадовага вайскоўца-кантрактніка знайшлі сваякі ў доме бацькоў.

23 красавіка. 23 красавіка ў Віцебскай лякарні хуткай медыцынскай дапамогі памёр Віктар Калачынскі, дэсантнік, якога напярэдадні траўмавалі ў вайсковай частцы аўтамабілем.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках